У Віцебску на базе абласной бібліятэкі адбылася II Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Віцебскі край», якая сёлета была прысьвечаная 385-годзьдзю выхаду «Буквара» Сьпірыдона Собаля. Удзельнікамі сталі гісторыкі, краязнаўцы, работнікі ВНУ, музэяў, бібліятэк. Увогуле было зарэгістравана больш за 70 заявак зь Беларусі, Расеі і Латвіі.

Жыхары Віцебску ўсклалі кветкі да помніку Караткевічу. 86-я гадавіна з дня нараджэньня пісьменьніка – дата, вядома, не юбілейная, але ад таго ня менш значная, як і асоба творцы. Мерапрыемства было амаль спантанным. Каля надзвычай ўдалага помніку скульптара Івана Казака сабралася толькі крыху больш за 20 чалавек, якія не забыліся на дзень народзінаў знакамітага земляка.

Кніга незвычайная ня толькі сваёй назвай – «Быў у пана верабейка гаварушчы». Яна ўнікальная ўжо тым, што са старонак да чытачоў гаворыць ня толькі аўтар, журналіст Зьміцер Бартосік: тут пра сваё жыцьцё апавядаюць шараговыя беларусы, жыхары «глыбінкі», чыё слова ня так часта імкнуцца трансьляваць афіцыйныя СМІ – бо надта яно праўдзівае і трапнае.

У рукі журналістаў трапіў дакумэнт «Аб сьвятах» за подпісам Дзьмітрыя Хомы – начальніка ўпраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму. Дакумэнт адрасаваны кіраўнікам устаноў адукацыі вобласьці – ён забараняе сьвяткаваньне Гэлаўіну і Дня Закаханых у школах і вучэльнях.

Заўсёднікі культавага віцебскага арт-пабу «Торвальд» расчараваныя: на дзьвярох зьявілася абʼява, што праца ўстановы прыпынілася. Паб аказаўся не даспадобы суседзям, на іхныя скаргі вымушаныя былі рэагаваць органы кантролю. Зрэшты, заснавальнікі абяцаюць адкрыць паб на новым месцы да канца лістапада.