У нядаўна адкрытай краме сувэнірнай прадукцыі «Вітаўт» вакаліст гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў зладзіў прэзэнтацыю новага музычнага альбому «Кароткая гісторыя Беларусі», які быў запісаны на словы сьляпога паэта са Скідзелю (Гарадзенская вобласьць) Алеся Чобата.

Кухмістар Верашчака, ён жа вядомы гісторык і культуроляг Алесь Белы, прэзэнтаваў 13 верасьня ў Віцебску сваю новую кнігу «Сакатала бочачка» - “праўдзівую гісторыю нашых напояў”. Кніга мае на мэце ня толькі прынесьці асалоду, але й вярнуць беларусам памяць і права на старку, крупнік ды зуброўку. Прэзэнтацыя прайшла ў арт-пабе “Торвальд”.

Сустрэча арганізатараў конкурсу з зацікаўленымі ў рэалізацыі сваіх задумаў адбылася 8 верасьня ў адной з заляў «Арт-прасторы» на Талстога, 7. Але нават калі вы ня трапілі на імпрэзу, да 15 верасьня ўлучна ў вас ёсьць магчымасьць даслаць свой праект на разгляд кампэтэнтнага журы. Па выніках конкурсу будуць адабраныя 4 найлепшыя праекты.

26 жніўня ў самым цэнтры гораду (праспэкт Фрунзэ, 8) адчыніла свае дзьверы крама сувэнірнай прадукцыі ў нацыянальным стылі «Вітаўт». Самі заснавальнікі пазыцыянуюць сваю ўстанову як «краму тваёй краіны». Пра што і напісана ў выглядзе слогану на сьцяне на самым ўваходзе.

Ідэя правядзеньня такога мерапрыемства ўзьнікла ў Ады Райчонак два гады таму. Тады ў Германавічах і прайшоў першы Бульбяны фэст, які быў арганізаваны культурна-асьветніцкім Цэнтрам імя Язэпа Драздовіча разам з глыбоцкай суполкай Беларускай асацыяцыі журналістаў.