У межах сьвяткаваньня 93-х угодкаў зь дня народзінаў Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, што ва Ўшацкім раёне, у дзясяты раз адбылося ўганараваньне прэміяй «За свабоду думкі». Юбілейным ляўрэатам стаў лідэр «Маладога фрону» Зьміцер Дашкевіч.

Адамаўскі фэст у Вялікіх і Малых Лётцах Віцебскага раёну прайшоў у трэці раз. Але ад звыклага мерапрыемства ў праграме застаўся хіба што канцэрт. У многім зьмяніўшы праграму, фэст, падалося, стаў больш сталым і сур’ёзным.

Цягам двух дзён, 27 і 28 траўня, у «Эўрапейскім клюбе» народныя майстры, краязнаўцы, грамадзкія дзеячы прэзэнтавалі свае набыткі ўдзельнікам і гасьцям мерапрыемства. Канфэрэнцыя пад назвай «Гістарычныя традыцыі Віцебскай вобласьці. Патэнцыял для разьвіцьця» адбылася дзякуючы ініцыятыве Віцебскага грамадзкага аб’яднаньня «Самакіраваньне і грамадзтва».

У суботу, 27 траўня, Гарадок прымаў гасьцей сьвята беларускай паэзіі, фальклёру і народнай творчасьці «Гарадоцкі Парнас», якое ладзіцца з 1998 году.

Разам з айцом Аляксандрам Шаўцовым, пробашчам Полацкай грэка-каталіцкай парафіі, шэсьць мастакоў выправіліся ў адну з каталіцкіх парафіяў у дэпартамэнце Вагезы, і там паўдзельнічалі ў пленэры, малюючы мясцовыя архітэктурныя помнікі і краявіды.