18 красавіка ў залях творчага цэнтру VZAP адкрылася выстава вядомага сучаснага дзеяча беларускага мастацтва Міхала Анемпадыстава.

Сьвята роднай мовы прайшло ў абласной бібліятэцы 22 лютага. Прыхільнікі беларускага слова, якія рызыкнулі праверыць свае веды па роднай мове, напісалі дыктоўку паводле апавяданьня Янкі Брыля.

Кніга ў перакладзе на беларускую выйшла ў літаратурнай сэрыі «Чэская калекцыя». Прэзэнтацыя адбылася на творчай пляцоўцы арт-пабу «Торвальд».

На чарговай лекцыі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага гораду» гісторыкі Анатоль Дулаў і Дзяніс Юрчак распавялі пра ваенныя падзеі 14-га – пачатку 18-га стагодзьдзяў і пра ўдзел віцебчукоў у абароне свайго гораду. А сябры клюбу гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн» дапамаглі прысутным візуальна перанесьціся ў тыя часы, прэзэнтаваўшы тагачасныя строі заможнага і дробнага шляхціцаў ды замежнага найміта.

На кружэлцы апроч кампазыцыяў сучасных музыкаў будуць яшчэ і арыгінальныя запісы сьпеваў маці паэта – Куліны Барадулінай, а таксама сьпевы самога Рыгора Барадуліна.