Другая лекцыя бясплатных публічных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага гораду», як і анансавалася, была прысьвечаная княгіні Вользе. Віцебскія гісторыкі выказалі слушныя заўвагі, што да пэрыяду зьяўленьня мясцовага паданьня пра Вольгу, магчымую ролю гэтай асобы ў гісторыі Віцебску, імаверныя даты заснаваньня гораду і гістарычныя крыніцы, якім можна давяраць.

Вядомы віцебскі краязнаўца Мікалай Півавар пачаў збор сродкаў на выданьне даведніка “50 музэяў Віцебску”. Кошт кнігі складае 8 рублёў, а дапамагчы выданьню можа кожны ахвотны праз краўдфандынгавы сайт “Улей”.

Прэзэнтацыяй анталёгіі беларускай філязофскай думкі «Код прысутнасьці» ў горадзе на Дзьвіне завяршыўся «Тыдзень беларускага мысьленьня». Прадставіў кнігу віцебскай публіцы Ўладзімер Мацкевіч, які зьяўляецца адным з чальцоў рэдакцыйнай калегіі.

На Аршанскім Замчышчы, тэрыторыя якога зьяўляецца асабліва ахоўнай гістарычнай зонай, пачаліся будаўнічыя работы. Як стала вядома, МНС вядзе рэканструкцыю пажарнай часткі. Будынак пажарнай часткі зьяўляецца даваенным, яно добра відаць на здымках Воршы, зробленых у пэрыяд нямецкай акупацыі.

Сяргей Бабенка, кіраўнік клюбу гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн» пры ДУ Цэнтар культуры «Віцебск», вядомы ня толькі ў горадзе над Дзьвіной, але і далёка па-за яго межамі.