«Верабейка гаварушчы» Зьмітра Бартосіка нарэшце даляцеў і да Віцебску
26 студзеня ў «Эўрапэйскім клюбе» абласнога цэнтру адбылася чарговая сустрэча зь беларускім бардам і журналістам «Радыё Свабода» Зьмітром Бартосікам. Гэтым разам ён прэзэнтаваў віцебчукам сваю кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы…»
Глыбоцкія журналісты адраджаюць народную традыцыю
Філія Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) у Глыбокім арганізавала правядзеньне нацыянальнага фальклёрнага гуляньня. У агра-сядзібе «Родны кут» каля Глыбокага 13 сьнежня прайшоў абрад «Жаніцьба Цярэшкі» – так называецца беларускі традыцыйнае сьвята, які ладзілі ў вёсках на поўначы Беларусі. У госьці да глыбачанаў прыехалі іх калегі зь пяці раёнаў Віцебскай вобласьці.
Краўдфандынг у Віцебску: «народнае» выданьне даведніка «50 музэяў Віцебску»
У Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла прэзэнтацыя даведніка «50 музэяў Віцебску», складзенага краязнаўцам Мікалаем Піваварам. Гэта быў першы досьвед калектыўнага збору грошай на выданьне з дапамогай пляцоўкі ulej.by.
Экспазыцыя музэю гісторыі Воршы не працуе ўжо амаль 10 гадоў
У 2017 годзе Ворша сьвяткуе сваё 950-годзьдзе. Улады абяцаюць правесьці навуковую канфэрэнцыю па Базылянскім манастыры, лёсам якога апекаваліся краязнаўцы. Таксама Аршанскі райвыканкам даўно абяцаў аднавіць экспазыцыю музэю гісторыі і культуры Воршы, аднак ужо шмат гадоў абяцаньні застаюцца нявыкананымі.
Гурту Dzieciuki выдалі гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт у Віцебску
«Атрымаў гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт «Dzieciuki» ў Віцебску! Падрабязнасьці пра выступ пазьней. Сочым за разьвіцьцём падзеяў», – паведаміў у сваім фэйсбуку мясцовы арганізатар канцэртаў Уладзімер Булаўскі.