Актывісты Свабоднага і Незалежнага прафсаюзаў Полацкага рэгіёну ўзялі ўдзел у сэмінары Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) 13 і 14 траўня ў Менску. Экспэрты МАП сабралі разам актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў і прафсаюзаў ад ФПБ, а таксама прадстаўнікоў працадаўцаў і ўрадавых чыноўнікаў.

Рабочыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» не задаволеныя дыскрымінацыяй з-за сяброўства ў прафсаюзе. Скарга рабочых на дырэктара перададзеная старшыню канцэрну «Белнафтахім» Ігару Ляшэнку падчас яго асабістага прыёму 5 траўня. Рабочых заводу прадстаўляў старшыня Свабоднага прафсаюзу на прадпрыемстве Віктар Стукаў. Гутарка старшыняў аб правох рабочых у менскім офісе канцэрну доўжылася больш за гадзіну.

Зарплату ў сельскагаспадарчым каапэратыве ў Шаркоўшчынскім раёне выдалі кілбасой, але спробу заплаціць за крэдыт спыніла міліцыя. Пра канфуз, які адбыўся некалькі тыдняў таму, распавёў чытач charter97.org Андрэй Бука. «Заробак ў сельскагаспадарчым комплексе часткова выдалі кілбасамі. Прыйшоў чалавек у банк і паспрабаваў імі ж заплаціць за крэдыт. Апынуўся на «сутках»… Гэта не пачатак раману, гэта суворая праўда жыцьця!» – напісаў ён.

Пры праверцы супрацоўнікі падатковай інспэкцыі выявілі парушэньне парадку рэалізацыі тавараў - прадпрымальнік прадаваў тавар без дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць яго водпуск для рэалізацыі. Жаночы абутак і выручка, атрыманая ад рэалізацыі тавараў без дакумэнтаў, на агульную суму 3,4 млрд. рублёў арыштаваныя.

З 10 красавіка актывіст стваранай партыі БХД зь Мёраў Сяргей Васільеў застаўся бяз працы – зь ім не працягнулі кантракт. 14 красавіка ён стаў на ўлік па беспрацоўі, але грашовую дапамогу памерам 360 тысяч рублёў зможа атрымаць толькі 20 траўня.