Пракурор Першамайскага раёну Віцебску старшы дарадца юстыцыі Юры Раманоўскі, разгледзеўшы матэрыялы праверкі па факце прычыненьня цялесных пашкоджаньняў сябру партыі БНФ Аляксею Гудзіліну, прыняў пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы паводле артыкулу 153 КК. Такая пастанова была прынятая пасьля заявы ў пракуратуру Віцебскай вобласьці старшыні віцебскай абласной рады партыі БНФ Леаніда Аўтухова з просьбай да пракурора ўзяць пад асабісты кантроль бесстароннасьць, апэратыўнасьць, паўнату і выніковасьць сьледча-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўных ворганаў па выяўленьні і прыцягненьні да адказнасьці вінаватых.

Віцебскага актывіста незарэгістраванай партыі “Белая Русь” Сяргея Рыжова 29 студзеня выклікаюць у суд Першамайскага раёну Віцебску. Паводле слоў Рыжова, супраць яго распачатая справа за ўхіленьне ад выплаты алімэнтаў для непаўнагадовай дачкі, хоць ужо зь лютага мінулага году ён застаецца беспрацоўным і нават страціў сацыяльную дапамогу па беспрацоўі.

Пяцёра жыхароў спаленай вёскі Паўлавічы, што ўвайшла ў склад Першамайскага раёну Віцебску, у пошуках справядлівасьці зьвярнуліся ў пракуратуру, суд і да гарадзкіх чыноўнікаў. Прычым шукаць справядлівасьці выказалі гатоўнасьць толькі пяць зь дзевяці пацярпелых. Алена Каравіна кажа, што іншыя ня тое што зусім ня вераць у пэрспэктыву гэтай справы, але папросту ня ў стане з-за свайго ўзросту хадзіць па інстанцыях.

 

У Віцебску створаная кааліцыя па супольным сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка. У склад кааліцыі ўвайшлі большасьць апазыцыйных палітычных сіл, што дзейнічаюць на тэрыторыі вобласьці: Партыя БНФ, Рух «За свабоду», Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і незарэгістраваная БСДП (Народная Грамада). Старшынём кааліцыі абраны Леанід Аўтухоў, кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ.

Паводле слоў прадстаўнікоў Сьледчага камітэту Беларусі, сьледзтва працягваецца, аднак затрыманых падазраваных па крымінальнай справе наконт справы аб выбуху ля будынку віцебскага КДБ няма. Расьсьледаваньнем інцыдэнту займаецца Ўпраўленьне сьледчага камітэту Беларусі па Віцебскай вобласьці. Узбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства».