Братоў Мурашак у сувязі з чарговым выбухам не затрымлівалі
Кватэру, дзе жыве старэйшы брат, ніхто з праваахоўнікаў не наведваў. Маці братоў Мурашак Валянціна кажа, што да іх ніхто не прыходзіў, а сыны зараз на працы. Пра выбух даведаліся з інтэрнэту: «Ніхто не прыходзіў, не затрымлівалі, нічога не было. Калі ў Менску быў выбух (3 ліпеня), нават пасярод ночы прыйшлі правяраць маіх хлопцаў, а цяпер нічога не было».
Каля будынку КДБ у Віцебску прагрымеў выбух
11 лістапада a 18:48 каля будынку Ўпраўленьня КДБ па Віцебскай вобласьці на вуліцы Савецкай, 18 прагрымеў выбух. Інфармацыя пра гэта распаўсюдзілася ў сацсетках у ноч на 12 лістапада. Раніцай Упраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Камітэту дзяржбясьпекі пацьвердзіла гэтую інфармацыю, удакладніўшы, што затрыманыя 3 чалавекі, а таксама ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу 339 КК (хуліганства). У выніку выбуху ніхто не пацярпеў.
Віцебскі гарвыканкам не дазволіў сябрам КХП БНФ распавесьці месьцічам пра злачынствы камунізму
“З гарвыканкаму прыйшоў адказ на нашу заяўку. Напісана, што нам адмовілі, бо мы просім дазволу на шэсьце і мітынг у недазволеных месцах, і правядзеньне там нашых акцыяў будзе парушэньнем заканадаўства. Насамрэч парушаем заканадаўства ня мы”, - гаворыць сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў.
Супраць віцебскага лекара-праўдалюбца чыняць правакацыі
Віцебскі ўрач Ігар Пастноў неаднаразова ўздымаў балючыя пытаньні віцебскай мэдыцыны ў друкаваных СМІ і праз інтэрнэт. Цяпер ён мусіў зьвярнуцца ў міліцыю, бо нехта, падпісваючыся ягоным імем, разьмяшчае ў інтэрнэце камэнтары правакацыйнага зьместу. Заява Ігара Пастнова пра тое, што невядомыя ад яго імя “абліваюць брудам знаёмых і сяброў”, зафіксаваная ў адмысловым відэазвароце. Ен гаворыць пра тое, што заўжды імкнуўся абнародаваць тыя праблемы, якія мае віцебская мэдыцына, але не “зьбіраць бруд”. Калі ж міліцыя не паставіцца да ягоных патрабаваньняў знайсьці сапраўдных паклёпнікаў сур’ёзна, віцебскі лекар будзе зьвяртацца ў пракуратуру.
10 сем’яў Віцебшчыны пазбавілі жытла за даўгі перад ЖКГ
Дзесяць сем’яў выселеныя за неаплату жыльлёва-камунальных паслуг у студзені-верасьні ў Віцебскай вобласьці, паведаміла начальніца аддзелу бухуліку і справаздачнасьці ўпраўленьня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкаму Натальля Яцук. Адключаныя камунальныя паслугі (вада, электрычнасьць і газ) 4,2 тысячам сем’яў. Папярэджаньні дасланыя 23,7 тыс. неплацельшчыкам. Пададзена 3,9 тыс. выканаўчых надпісаў на суму больш як Br2 млрд., зь іх выканана больш за 2 тыс. на Br1, 2 млрд. У суд пададзена 778 пазоўных заяў на спагнаньне даўгоў на Br500 млн., зь іх задаволена 550 на Br300 млн.