У Воршы распаўсюднікі касмэтыкі рэклямуюць тэрарыстаў «Наваросіі»
У офісе касмэтычнай фірмы Avon у Воршы па вул. Герцэна, 4 можна азнаёміцца з улёткай данецкіх тэрарыстаў. Улётка называецца “Фонд дапамогі Наваросіі” і ўтрымлівае фатаграфіі Стралкова-Гіркіна, Бабая і іншых дзеячаў так званай Данецкай народнай рэспублікі. Пра тое, як такая ўлётка зьявілася ў офісе вядомай касмэтычнай фірмы, інфармацыі няма.
Аляксандар Лукашэнка: На Аршанскім ільнокамбінаце шумна і пыльна
19 верасьня кіраўнік Беларусі наведаў ільнопрадпрыемствы ў Аршанскім раёне. Ён заявіў, што трэба адрадзіць ранейшую славу беларускага лёну: “Мы ўмеем працаваць зь лёнам, вырабляць зь яго тканіны, і страціць гэтую школу нельга, мы папросту ня маем на гэта права”.
Уладзімер Караткевіч вярнуўся на родную вуліцу ў Воршы
Гарэльеф пісьменьніка, які некалькі месяцаў таму быў зьняты з будынку Парытэтбанку на вуліцы імя Караткевіча ў Воршы, зноў зьявіўся на ранейшым месцы. На працягу некалькіх месяцаў аршанцаў турбавала пытаньне, чаму гарэльеф зьнік, і ці зьявіцца на ранейшым месцы.
У Віцебску прэзэнтавалі кнігу Алеся Бяляцкага «Іртутнае срэбра жыцьця» (відэа)
Аўтар прыехаў у Віцебск разам з укладальніцай кнігі Аленай Лапцёнак. На сустрэчы ў «Эўрапейскім клюбе» яны распавялі гісторыю стварэньня зборніка эсэ, што былі напісаныя ў зьняволеньні ў Бабруйскай калёніі, куды аўтар трапіў за праваабарончую дзейнасьць.
У Віцебску прайшла канфэрэнцыя «Арт-Лімуд Беларусь 2014»
З 12 па 14 верасьня ў Віцебску праходзіла габрэйская міжнародная адукацыйна-культурна-забаўляльная канфэрэнцыя «Арт-Лимуд Беларусь». Гэтае мерапрыемства адбывалася ў Віцебску ўжо другі раз і сёлета сабрала значна больш удзельнікаў: каля 650 чалавек прыехалі зь Беларусі, Украіны, Расеі, Вялікай Брытаніі, Ізраіля, ЗША і шэрагу іншых краін, перад якімі выступілі больш за сто прамоўцаў, сярод якіх шмат вядомых дзеячаў культуры.