Адміністрацыя мэдычнага каледжу хоча пазбавіцца ад Сяргея Семенчукова
З-за аднаго пропуску ад навучэнца мэдкаледжу патрабуюць забраць дакумэнты. Сяргей Семенчукоў - брат актывісткі грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Алены Семенчуковай.
Хрысьціянскія дэмакраты Віцебшчыны паспрабуюць зарэгістравацца
У Віцебску 27 кастрычніка прайшла абласная канфэрэнцыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. У ёй удзельнічала больш за 30 чалавек з 12 раённых структур БХД Віцебскай вобласьці, а таксама кіраўніцтва аргкамітэту.
КХП БНФ рыхтуецца да правядзеньня ў Віцебску шэсьця і мітынгу
Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ маюць намер зладзіць 7 лістапада ў Віцебску вулічнае шэсьце і пікет. Адпаведная заява пададзеная імі ў віцебскі гарвыканкам. Мэта меркаваных масавых мерапрыемстваў: распавесьці жыхарам гораду пра згубную ролю камуністычнай ідэалёгіі для разьвіцьця Беларусі, пра злачынную дзейнасьць камуністаў па зьнішчэньні нацыянальнай культуры, мовы і самаідэнтычнасьці беларускага народу.
Адбылася Віцебская абласная канфэрэнцыя руху “За свабоду” (відэa)
У Віцебску прайшла абласная канфэрэнцыя руху “За Свабоду”, у якой узялі ўдзел сябры руху з усіх рэгіёнаў вобласьці. Абласны каардынатар Хрыстафор Жаляпаў распавёў прысутным пра дзейнасьць арганізацыі за апошні пэрыяд. Затым удзельнікаў канфэрэнцыі вітаў намесьнік старшыні руху Юры Губарэвіч.
У Віцебску прэзэнтавалі Офіс дэпутатаў Грамадзянскага Дагавору (дададзена відэа)
Прэзэнтацыя адбылася 11 кастрычніка. Офіс дэпутатаў Грамадзянскага Дагавору – першае зьвяно ў новым праекце кампаніі «Гавары праўду», заявілі ініцыятары адкрыцьця офісу. Усяго ў Беларусі будзе адкрыта 18 гэткіх офісаў. Яны будуць працаваць у тых рэгіёнах, дзе кампаніяй «Гавары праўду» былі падтрыманыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 5-га скліканьня. Офіс дэпутатаў Грамадзянскага Дагавору ў Віцебску пакуль што складаецца з трох удзельнікаў электаральнай кампаніі – Лідзіі Сагідулінай, Сяргея Парсюкевіча і Аляксандра Мікуліна.