Штраф памерам 50 базавых велічынь – максымальны паводле ч.2 артыкулу 22.9 КаАП. Суд прызнаў, што Георгі Станкевіч парушыў правілы распаўсюду газэты “Крывінка” і патрабаваньні да выдавецкай дзейнасьці. З матэрыялаў справы высьветлілася, што адміністрацыйны перасьлед Георгія Станкевіча распачаўся з ананімкі. Прычым у ёй не было ані слова непасрэдна пра газэту “Крывінка”.

Настаўніка, актывіста руху «За свабоду» Георгія Станкевіча спавясьцілі пра тое, што супраць яго ініцыяваная адміністрацыйная справа за парушэньне Закону аб СМІ. Спадар Станкевіч — заснавальнік і рэдактар самвыдатаўскай газэты «Крывінка», якую ён распаўсюджвае ў Бешанковіцкім раёне.

За апошнія тыдні служба маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зафіксавала шмат розных выпадкаў з падобным почыркам.

Віцебскі незалежны кандыдат у дэпутаты абласнога савету ня змог скарыстацца сваім правам надрукаваць агітацыйныя матэрыялы ў дубровенскай раённай газэце. У гэтым яму адмовіла рэдактарка дзяржаўнага выданьня. І ЦВК у адказе на скаргу Аляксея Гаўруцікава падтрымаў гэтую пазыцыю, маўляў, “мае права адмовіць”.

Глыбоцкая суполка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” разам з калегамі з “Каталіцкага весьніка” зладзіла сэмінар “Інфармацыйная разнастайнасьць у рэгіёнах”. У якасьці трэнэраў былі запрошаныя Аляксандар Коктыш і Аляксандар Класкоўскі. На сэмінары прысутнічалі як пачаткоўцы, так і журналісты зь вялікім досьведам працы з газэты “Вольнае Глыбокае”, сайту “Весткі-інфо”, “Радыё Рацыя”, а таксама каталіцкіх выданьняў.