02.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, затрыманні Аляксандр Кандрычын. Фота з сацыяльных сетак. Пасля затрымання 23 верасня Аляксандра Кандрычына, які нанёс нажавыя раненні дваім супрацоўнікам ГУБАЗіК, у Магілёве пачалася масавая зачыстка грамадзян, якія, на думку супрацоўнікаў міліцыі, маглі мець дачыненне да нападу.

01.10.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні 1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. У гэты ж дзень распавядаем гісторыю Міры (імя зменена ў мэтах бяспекі) – пенсіянеркі ў эміграцыі, чый сын — палітзняволены. "Вясна" прыводзіць расповяд Міры ад першай асобы: пра сябе і сына, сваю эміграцыю і уразлівасць становішча пажылых людзей у ёй.

01.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 27 верасня асудзілі Вадзіма Наўцэню паводле пяці крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Працэс вёў суддзя Дзмітрый Карасінскі.

25.09.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, рэпартаж Асобы: Алесь Бяляцкі Акцыя салідарнасці з палітзняволеным праваабаронцам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім адбылася 25 верасня, у дзень ягонага нараджэння, побач з амбасадай Рэспублікі Беларусь у Вільні. Тут, на вуліцы Наваградскай, месціцца мурал у ягоны гонар. Акцыі таксама прайшлі ў іншых еўрапейскіх краінах.

01.10.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28.09 - 01.10 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, спецвытворчасць У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-25 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

01.10.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Паводле інфармацыі "Вясны", сёння за кратамі знаходзяцца мінімум 42 сталыя чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў. Шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем, ва ўмовах зняволення іх стан імкліва пагаршаецца. Такія ўмовы становіцца вялікім выпрабаваннем для чалавека з добрым здароўем, а для людзей ва ўзросце апынаюцца хіба што не катаваннямі.

01.10.2024 Тэгі: грамадства, правы чалавека Заява Платформы па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB)

30.09.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма Суд Першамайскага раёна Мінска у верасні разглядзеў чарговую крымінальную справу супраць палітзняволенага Змітра Дашкевіча. Гэтым разам актывіста абвінавацілі паводле арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Анастасія Кулік прызнала яго вінаватым і прызначыла яшчэ адзін год і тры месяцы калоніі.