- Катэгорыя: Вясна
07.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, пераслед У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-7 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
07.10.2024 Тэгі: суды, палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Фігурант "справы змоўшчыкаў" Юрый Зянковіч амаль тры з паловай гады ўтрымліваецца ў зняволенні. За гэты час яго ўжо тройчы судзілі паводле крымінальных артыкулаў і перавялі на турэмны рэжым. Апошні раз, у жніўні 2024 года, яго абвінавацілі ў "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі турмы" (арт. 411 Крымінальнага кодэкса) і дадалі палітвязню яшчэ два гады пазбаўлення волі. Паводле "Вясны", у зняволенні на палітвязня ўвесь час аказваецца ціск: яго шмат разоў змяшчалі ў ШІЗА, пазбаўлялі перадач і не дазвалялі "атаварвацца". На знак пратэсту Юрый некалькі разоў трымаў галадоўку. Акрамя гэтага, у палітвязня сур'ёзна пагоршылася здароўе. Некалькі месяцаў таму па невядомых прычынах яго перавялі ў СІЗА КДБ. У верасні ў эфіры БТ выйшаў фільм, у якім моцна схуднелы Зянковіч расказваў пра тое, як у 2021 годзе нібыта хацеў "захапіць уладу". "Вясна" сабрала ўсю вядомую інфармацыю пра пераслед палітзняволенага палітыка і юрыста, а таксама пра стан яго здароўя.
- Катэгорыя: Вясна
06.10.2024 Тэгі: культура, праваабаронцы, смяротнае пакаранне Асобы: Андрэй Палуда Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве. Фільм уздымае тэму смяротнага пакарання, а само мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню супраць смяротнага пакарання, які прыпадае на 10 кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
04.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, спецвытворчасць У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
04.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе з 19 жніўня ў закрытым рэжыме праходзіў працэс па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах. Дванаццаці чалавекам — большасці завочна — ставілася ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК) і "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК). Іх абвінавацілі ў здзяйсненні дыверсіі ў Мачулішчах у лютым 2023 года, падчас якой быў пашкоджаны расійскі самалёт А-50. Трэцяга кастрычніка Валянціна Зянькевіч вынесла прысуд па справе — ад двух гадоў трох месяцаў да 25 гадоў калоніі. Грамадзяніна Украіны Мікалая Швеца, які быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай, завочна асудзілі да 25 гадоў калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
04.10.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск У судзе Горацкага раёна 24 верасня вынеслі прысуд палітзняволенаму анархісту Сяргею Раманаву. Яго празналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фомічава прызначыла яму яшчэ два гады пазбаўлення волі. Пры гэтым, у сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў зняволення паводле гэтага артыкула. Агульны тэрмін зняволення палітвязня складае 22 гады і 11 месяцаў.
- Катэгорыя: Вясна
04.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, спецвытворчасць 25-гадовую актывістку з Рэчыцы Бажэну Жолудзь завочна асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
- Катэгорыя: Вясна
04.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Гомельскім абласным судзе 15 кастрычніка пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Вячаслава Бародзія, а таксама беларусаў Мікалая Ласоўскага і Валенціну Полаз. Падрабязнасці пераследу ўкраінскага егера сталі вядома з прапагандысцкага фільма год таму, у якім Вячаслава на следчых дзеяннях вадзілі на ланцугу. Агулам трох чалавек абвінавачваюць адразу паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "здрада дзяржаве" і "агентурная дзейнасць". Суд адразу будзе адбывацца ў закрытым рэжыме. Працэс будзе весці Яўген Шаршнёў.
- Катэгорыя: Вясна
03.10.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, пераслед, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, АБСЕ У Варшаве праходзіць канферэнцыю АБСЕ па чалавечым вымярэнні (30 верасня – 11 кастрычніка 2024). На ёй выступіў і праваабаронца "Вясны" Алег Пашкевіч. Ён распавёў пра тое, як ПЦ "Вясна" фіксуе палітычна-матываваныя рэпрэсіі ды іх пастаяннае ўзмацненне жорсткасці.