17.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

17.12.2024 Тэгі: чыноўнікі, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных, рэпрэсіі Еўразвяз 16 снежня прыняў 15-ы пакет санкцый у адносінах да рэжымаў Расеі і Беларусі і ўвёў новыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, суддзяў, а таксама службовых асоб СІЗА і калоній. Усяго пад санкцыі Еўразвязу патрапілі 26 фізічных асоб, сярод якіх прозвішчы адзінаццаці суддзяў, датычных да палітычна матываваных прысудаў і чацвера супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. “Вясна” прааналізавала падставы, па якіх гэтыя чыноўнікі і суддзі патрапілі у санкцыйныя спісы.

16.12.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-16 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, выбары-2025 Праўладныя СМІ паведамляюць, што ў Мінску затрымалі 36-гадовага мужчыну, які нібыта публічна абразіў Лукашэнку падчас збору подпісаў ягонай ініцыятыўнай групай.

16.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка, рэпрэсіі Праваабаронцы "Вясны" ў лістападзе фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу грамадзян паводле палітычных матываў. За мінулы месяц ахвярамі рэпрэсіяў у крымінальным парадку сталі не менш за 144 чалавекі, з якіх 35 жанчын і 109 мужчын. Яшчэ чатыры чалавекі былі асуджаныя ў межах працэдуры спецыяльнай вытворчасці.

16.12.2024 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека Асобы: Алег ГулакАлег Гулак. Фота: belhelcom.org Два гады як Беларускі Хельсінскі камітэт і ўвесь праваабарончы беларускі сектар панёс вялікую страту – ва ўзросце 55 гадоў пайшоў з жыцця старшыня БХК, грамадскі дзеяч і праваабаронца Алег Гулак, надзейны і блізкі сябра для многіх грамадскіх ініцыятыў і для вясноўцаў. Праваабаронца з вялікім практычным досведам Алег зрабіў важны ўнёсак для развіцця праваабарончага руху Беларусі, ініцыяваў грамадскія кампаніі на самым высокім узроўні па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Сёння сябры “Вясны” ўзгадваюць Алега Гулака, аддаючы даніну павагі калегу, настаўніку, сябру.

15.12.2024 Тэгі: свабода слова, рэпрэсіі Форум свабоднай журналістыкі ў Сейме Літвы. 13 снежня 2024 года. Фота: БАЖ Тэма масавых рэпрэсій і пераследу прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі скразной лініяй праходзіла праз змест і тэматыку працы “Форума арганізацый журналістаў краін Балтыі і журналістаў, якія пераследуюцца”. Мерапрыемства адбылося ў зале Канстытуцыі Сейма Літоўскай Рэспублікі 13 снежня. Сярод экспертаў, аналітыкаў і прадстаўнікоў СМІ Літвы, Латвіі і Эстоніі, моцна гучаў голас прадстаўнікоў Беларусі.

15.12.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, прымусовая праца Працу ў беларускіх калоніях называюць прымусовай, паколькі звычайна зняволеных накіроўваюць на цяжкія і брудныя работы, дзе на парушэнні тэхнікі бяспекі адіміністрацыя пенітэнцыярных устаноў глядзіць скрозь пальцы. Крымінальна-выканаўчы кодэкс вызначае, што ўсе асуджаныя абавязаны працаваць падчас адбыцця пакарання. Выключэнне зробленае толькі для пенсіянераў, інвалідаў і цяжарных. Каардынатар грамадскай кампаніі Respect-Protect-Fulfill Марыя Сляпцова нядаўна адзначала, што асуджаныя не могуць адмовіцца ад працы, нават калі лічаць яе цяжкай па стане здароўя. Адмова ад працы з'яўляецца “злосным парушэннем унутранага распарадку і цягне за сабой пакаранне – штрафны ізалятар, а магчыма і ўзбуджэнне новай крымінальнай справы па артыкуле 411 КК. Турэмная адміністрацыя ўсё часцей выкарыстоўвае такую практыку для пераследу палітвязняў, каб падоўжыць іх тэрмін зняволення.

13.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, аналітыка, рэпрэсіі Пасля падзей 2020 года ў нашай краіне працягваецца беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій. Беларусаў дагэтуль працягваюць пераследваць за падзеі чатырохгадовай даўніны: пазбаўляюць волі за ўдзел у акцыях пратэсту, за публічнае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў і іншую палітычную актыўнасць. Перад сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій узмацнілася: па ўсёй краіне ладзяцца вобшукі і затрыманні.

13.12.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі 64-гадовую Ірыну Такарчук затрымалі амаль год таму — у студзені 2024 года, падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Жанчыну асудзілі на тры гады калоніі за дапамогу палітвязням, яна адбывае тэрмін у гомельскай калоніі.