24.10.2024 Тэгі: выбарчае заканадаўства, заявы Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* прэзідэнта, якія пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года.

24.10.2024 Тэгі: пераслед, аналітыка, рэпрэсіі, экстрэмізм Ужо праз тры месяцы ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары-2025. Але наступствы мінулых выбараў беларускае грамадства адчувае да гэтага часу: штодзённа цягам чатырох гадоў сілавікі брутальна затрымліваюць дзясяткі людзей па палітычных матывах. Падставамі для пераследу могуць быць, напрыклад, рэпосты з незалежных СМІ, нацыянальная сімволіка ў сацыяльных сетках, падпіскі на любімыя "экстрэмісцкія" беларускія гурты, а часам і надуманыя прычыны кшталту "не адчыніла дзверы для ператрусу". Праваабаронцы "Вясны" традыцыйна падлічылі агульную лічбу затрыманняў за трэці квартал 2024 года і распавядаюць, за што працягваюць пераследваць беларусаў.

24.10.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Сітуацыя з правамі чалавека і пераследам праваабаронцаў ў многіх краінах свету і на постсавецкай прасторы працягвае заставацца трывожнай. Асабліва гэта заўважна ў Расіі, Азербайджане, Грузіі. "Вясна" прапануе падборку аб рэпрэсіях супраць праваабаронцаў, юрыстаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

23.10.2024 Тэгі: суды, заканадаўства, рэпрэсіі Асобы: Павел Сапелка Паводле звестак праваабаронцаў, у кастрычніку ў Беларусі адбыліся ці яшчэ адбудуцца не менш за 45 судоў па замене пакарання асуджаным да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі") на пазбаўленне волі. Гэта ў два разы больш у параўнанні з агульнай колькасцю працэсаў за папярэднія два месяцы. Вядома, што некаторыя з асуджаных пасля вызвалення з СІЗА пакінулі Беларусь, таму за "ўхіленне ад адбыцця пакарання" ім завочна робяць больш жорсткім пакаранне. Некаторым "хатнім хімікам", якія застаюцца ў Беларусі, замяняюць абмежаванне волі за "парушэнне адбыцця пакарання" і адпраўляюць у калоніі. Юрыст "Вясны" Павел Сапелка пракаментаваў новую практыку ўладаў па пераследзе былых палітвязняў.

23.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні, вайна ва Украіне 23 кастрычніка 2024 году ў Гомельскім абласным судзе абвясцілі прысуд Сяргею і Паўлу Кабарчукам — бацьку і сыну.  Кожнаму з іх прызначанае пакаранне ў выглядзе 20 гадоў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу 700 базавых велічыняў кожнаму — 28 тысяч рублёў.

23.10.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 23 кастрычніка распачаўся суд над 54-гадовым жыхаром Мінскага раёна Андрэм Савіцкім. Яго абвінавачваюць у "адмаўленні генацыду беларускага народа" (ч. 1 арт. 130-2 КК) і "абразе" Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) у "Аднакласніках". Першы суд у Беларусі за "адмаўленне генацыду" даручылі весці суддзі Яўгену Пісарэвічу, які неаднаразова разглядаў палітычна матываваныя справы. Працэс адбываецца ў адкрытым рэжыме.

23.10.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Амапаўцы на антываенным мітынгу ў Мінску 27 лютага 2022 года. Фота: ТАСС Мінскі айцішнік Улад (імя змененае ў мэтах бяспекі сваякоў) актыўна ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года, хадзіў на нядзельныя маршы, патрапляў пад разгоны, але лёс шкадаваў маладога чалавека – яго ніводнага разу не затрымалі. Першае сур’ёзнае выпрабаванне здарылася пад час антываеннага мітынгу ў дзень рэферэндуму 27 лютага 2022 года. Тады толькі ў сталіцы сілавікі затрымалі больш за 900 чалавек.

22.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

22.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, спецвытворчасць Чацвёртага кастрычніка 2024 года ў судзе Ленінскага раёна Магілёва завочна асудзілі Аляксандра Яцэнка. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.