06.11.2024 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека Дванаццаць найбуйнейшых праваабарончых арганізацый выступілі з адкрытым лістом аб падтрымцы перадачы Літвой у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда сітуацыі, звязанай са злачынствамі супраць чалавечнасці, здзейсненымі вышэйшым кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі, піша Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT). Яны заклікаюць дзяржавы-удзельніцы МКС далучыцца да звароту Літвы з просьбай аб расследаванні такіх злачынстваў.

06.11.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1293 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі мінімум 1 274 чалавекі. У кастрычніку на волю выйшлі мінімум 17 чалавек: 15 цалкам адбылі тэрміны, з якіх толькі адна жанчына, яшчэ два палітзняволеныя былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

05.11.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, гісторыі вязняў Сёмая прэзідэнцкая выбарчая кампанія распачалася ў атмасферы страху, кампаній запалохвання і ў поўным знішчэнні грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны. У першы тыдзень сёлетняй кампаніі прайшла вялікая хваля затрыманняў па ўсёй Беларусі. У 2020 годзе пачатак выбарчай прэзідэнцкай кампаніі таксама адзначыўся рэпрэсіямі, але тады затрыманнем патэнцыйных кандыдатаў і актывістаў выбарчых штабаў. Многія з іх да гэтага часу ўтрымліваюцца за кратамі і сутыкаюцца з вялікімі ціскам: іх трымаюць без сувязі са знешнім светам, судзяць па новых крымінальных справах і ўзмацняюць умовы ўтрыманняў. "Вясна" распавядае 10 гісторый палітвязняў, якія ўтрымліваюцца за кратамі амаль чатыры з паловай гады — з пачатку мінулай выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.

05.11.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка На 31 кастрычніка ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваюцца 1 299 палітычных зняволеных, з іх 168 жанчын. Вядома пра 31 палітвязня ў крытычным станам здароўя, не сумяшчальным з утрыманнем ва ўмовах пазбаўлення волі. Больш за 40 палітвязняў — людзі сталага ўзросту

05.11.2024 Тэгі: рэпрэсіі, затрыманні, карткі Пачатак сёмай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ўжо адзначыўся масавымі затрыманнямі па ўсёй Беларусі. Усё паказвае на тое, што рэпрэсіі не толькі не будуць трываць такога ж узроўня, а нават узмацняцца бліжэй да выбараў. Сілавікі могуць прыйсці да любога, хто праяўляў хоць нейкую палітычную актыўнасць гэтыя гады: удзел у Маршах і чатах, каментары, подпісы за апазіцыйных кандыдатаў і іншае. З Юрыдычнай службай "Вясны" падрыхтавалі Хуткі дапаможнік, дзе сабралі асноўнае, што трэба ведаць пра ператрус, затрыманне і допыт. Атрымаць юрыдычную кансультацыю можна тут @ViasnaSOS.

05.11.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

05.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім гарадскім судзе 30 кастрычніка вынеслі першы прысуд у Беларусі за "адмаўленне генацыду беларускага народа" (ч. 1 арт. 130-2 КК). 54-гадовага штукатура з Мінскага раёна Андрэя Савіцкага асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, абвінаваціўшы яшчэ ў "абразе" Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Падставай для пераследу сталі пасты ў "Аднакласніках" пра Хатынь і Лукашэнку. Такі прысуд вынес Яўгену Пісарэвічу, які неаднаразова разглядаў палітычна матываваныя справы. 

05.11.2024 Тэгі: грамадства, палітыка, рэпрэсіі Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўныя групы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка, Вольгі Чамаданавай, Ганны Канапацкай, Сяргея Бобрыкава, Сяргея Сыранкова, Аляксандра Лукашэнкі.