- Катэгорыя: Вясна
14.11.2024 Тэгі: выбары-2025 Праз тыдзень з пачатку збору для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў яго падтрымку ўжо сабрана больш за 700 тысяч подпісаў. Гэта ў сем разоў больш, чым неабходна. Юрысткі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" каментуюць гэта.
- Катэгорыя: Вясна
14.11.2024 Тэгі: выбары-2025 З сёмага лістапада па шостае снежня ў Беларусі збіраюць подпісы за "вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты". У дзяржаўных СМІ з’яўляюцца рэпартажы аб выбарчых пікетах, але часцей за ўсё асвятляюцца зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. 13 лістапада дзяржаўнае інфармацыйнае агенства "БЕЛТА" апублікавала рэпартаж з выбарчага пікета на тэрыторыі Парка высокіх тэхналогій у Мінску. Нагадаем, што менавіта айцішнікі Беларусі ў 2020-м годзе актыўна падтрымалі пратэст супраць Лукашэнкі. Цяпер жа на фотаздымках паказалі, як днём праграмісты і праграмісткі выбудоўваюцца ў чэргі каля намётам з лозунгам "НАДО!", каб пакінуць подпіс у падтрымку Лукашэнкі. Праваабаронца Алег Мацкевіч пракаментаваў сітуацыю.
- Катэгорыя: Вясна
13.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У чэрвені у судзе Ваўкавыскага раёна палітвязню Аляксандру Францкевічу, асуджаным раней да 16 гадоў і дзевяці месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, дадалі яшчэ адзін год зняволення. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Да разгляду апеляцыйнай скаргі яго ўтрымлівалі ў баранавіцкім СІЗА-6, адкуль напачатку кастрычніка этапавалі ў калоніі, але якую — невядома. З таго часу яго блізкія не атрымлівалі ад яго ні лістоў, ні паведамлення з папраўчай установы, куды яго накіравалі для адбыцця пакарання. Таму фактычна больш за месяц нічога невядома пра стан і месцазнаходжанне Аляксандра. Маці палітвязня цяпер таксама знаходзіцца ў зняволенні ў межах крымінальнай справы.
- Катэгорыя: Вясна
13.11.2024 Тэгі: ЕС-Беларусь, выбары-2025 Еўрадэпутаты выступілі з заявай 12 лістапада з нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю, прымеркаванага да дня смерці Рамана Бандарэнкі. Яны ў чарговы раз запатрабавалі ад беларускіх уладаў поўнага выканання правоў чалавека, права на свабоду аб'яднанняў, у тым ліку для палітычных партый, а таксама поўнага выканання міжнародных стандартаў АБСЕ па выбарах, прынятых Камітэтам ААН па правах чалавека. Тэкст заявы апублікаваў "Парламенцкі канал".
- Катэгорыя: Вясна
13.11.2024 Тэгі: свабода асацыяцыяў, правы працоўных, зборныя матэрыялы Сярод масавых парушэнняў правоў працоўных у Беларусі істотнае месца займае знішчэнне незалежнага прафсаюзнага руху і крымінальны пераслед яго кіраўнікоў і актывістаў. Па звестках праваабаронцаў "Вясны", за перыяд з верасня 2020 па 2024 год было затрымана больш за 50 актывістаў незалежных прафсаюзаў і арганізатараў стачкамаў на прадпрыемствах. Многія з іх за сваю дзейнасць па абароне працоўных правоў зазналі крымінальны пераслед.
- Катэгорыя: Вясна
13.11.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
13.11.2024 Тэгі: палітвязні, выбарчае заканадаўства, гісторыі вязняў, зборныя матэрыялы Сёлетняя выбарчая кампанія перайшла ў актыўную фазу: з сёмага лістапада па шостае снежня ў Беларусі збіраюць подпісы за "вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты", а падстаўныя кандыдаты пачалі здымацца з выбараў. Паводле інфармацыі "Вясны" з 2020 года асудзілі ўжо 20 чалавека за "перашкоду ажыццяўленню выбараў", з іх пяць – жанчыны, сем асудзілі завочна. Па справах за выбары-2020 агулам былі асуджаны восем чалавек, а за рэферэндум-2022 – 12. Паводле артыкула 191 Крымінальнага кодэкса беларусаў і беларусак судзілі за заклікі "пайсці ў госці да Ярмошынай", за лісты сябрам выбарчых камісій, за ўлёткі перад рэферэндумам. "Вясна" распавядае, каго і за што судзілі ў Беларусі за "перашкоду выбарам і рэферэндуму".
- Катэгорыя: Вясна
12.11.2024 Тэгі: выбары-2025 Дванаццатага лістапада адразу два з сямі кандыдатаў у прэзідэнты заявілі аб рашэнні зняцца з выбараў* на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Гэта старшыня Саюзу афіцэраў Сяргей Бобрыкаў і былая прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава. Юрысткі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментавалі гэтую сітуацыю.
"Спрабуе стварыць ілюзію канкурэнцыі". Адзін з сямі кандыдатаў зняўся з выбараў на карысць Лукашэнкі
- Катэгорыя: Вясна
12.11.2024 Тэгі: выбары-2025 Дванаццатага лістапада адзін з сямі кандыдатаў у прэзідэнты старшыня Саюзу афіцэраў Сяргей Бобрыкаў прыняў рашэнне зняцца з выбараў* на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Юрысткі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментавалі гэтую сітуацыю.