16.11.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, праваабаронцы, права на абарону У Варшаве абмеркавалі зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд з просьбай правесці расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці: перспектывы справядлівасці для людзей, якія перажылі катаванне і жорсткае абыходжанне. "Вясна" распавядае, як гэта было.

16.11.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні Сёмага лістапада стала вядома, што ў Беларусі памілаваны яшчэ 31 палітзняволены. Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Аляксандр Лукашэнка. Паведамляецца, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых. Прапагандысты 15 лістапада агучылі некаторыя імёны памілаваных.

15.11.2024 Тэгі: выбары-2025Ілюстрацыйнае фота Бягучая выбарчая кампанія ўжо адзначылася сваімі масавымі рэпрэсіямі. Падчас прыцягнення адміністрацыйнага рэсурсу, распаўсюджанага на выбарах у Беларусі, таксама могуць выкарыстоўвацца традыцыйныя метады ціску: пагрозы звальнення, высяленне з інтэрната ды іншае. Праваабаронцы адзначаюць, што адным са складнікаў кампанентаў свабодных выбараў з'яўляецца права на свабоду ад запалохвання. Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" тлумачаць, што з'яўляецца парушэннем і як гэтаму супрацьстаяць.

15.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, зборныя матэрыялы Па ўсёй Беларусі 31 кастрычніка і 1 лістапада прайшла чарговая хваля масавых затрыманняў. Супрацоўнікі КДБ затрымалі дзясяткі чалавек, правялі ператрусы па месцы іх жыхарства. У выніку частка людзей пасля допытаў выйшла на волю ў якасці сведкаў па крымінальнай справе, а некаторых змясцілі пад варту паводле арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Праз некалькі дзён пасля рэйду КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" шэраг дваровых чатаў — меркавана, гэта і стала прычынай масавых затрыманняў.

15.11.2024 Тэгі: палітвязні, катаванні, даклады Справаздача "Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні і/або жорсткае абыходжанне" прысвечана таму, як успрымаюць справядлівасць беларусы і беларускі, якія сутыкнуліся з дзяржаўным гвалтам падчас і пасля масавых пратэстаў 2020 года. Дакумент ўяўляе сабой унікальнае даследаванне справядлівасці з трох частак: прававы аналіз, псіхалагічныя аспекты і сацыялагічныя дадзенныя. Публікуем асноўныя высновы са справаздачы.

15.11.2024 Тэгі: палітвязні, культура, правы чалавека 15 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка ў няволі. У 1981 годзе гэты дзень быў абвешчаны Міжнародным ПЭН-клубам у падтрымку пісьменнікаў, якія знаходзяцца за кратамі. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб прыцягнуць увагу да несправядлівага зняволення пісьменнікаў і пісьменніц у розных краінах. Паводле падлікаў Беларускага ПЭНа, цяпер у зняволенні ўтрымліваюцца як мінімум 38 людзей Слова. Агулам яны асуджаныя да 238 гадоў пазбаўлення і абмежавання волі.

15.11.2024 Тэгі: культура, правы чалавека, асвета Журы прэміі імя Францішка Аляхновіча 15 лістапада абвясціла імёны пераможцаў і лаўрэатаў за 2024 год. Як паведамляе Беларускі ПЭН, некаторыя пераможцы і лаўрэаты схавалі свае імёны дзеля ўласнай бяспекі.

15.11.2024 Тэгі: палітвязні, псіхалагічная дапамога Скрыншот з фільма АНТ. Палітзняволеныя, вызваленыя па памілаванні На дадзены момант у Беларусі статус былога палітвязня атрымалі 2366 чалавек. Гэта значыць, што мінімум столькі людзей прайшлі праз зняволенне ў межах крымінальнай справы і сутыкнуліся з аднаўленнем пасля яго. За гэтымі гісторыямі стаяць не толькі асабістыя шляхі адаптацыі, а таксама вялікія высілкі па дапамозе іх сямей, родных, блізкіх і сяброў. Як дапамагчы чалавеку пасля зняволення? Як падрыхтавацца да яго вызвалення? Адразу адзначым, што ўніверсальных парадаў не існуе, бо кожны чалавек і яго досвед унікальны. Але мы прывядзем тое, што раюць былыя палітзняволеныя і праваабаронца.

15.11.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, пераслед У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-15 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.11.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, аналітыка, экстрэмізм Чарговыя выбары прэзідэнта ў Беларусі, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года, супарваджаюцца традыцыйнымі рэпрэсіямі. Штодзённа ў дамы дзясяткаў людзей урываюцца ўзброеныя сілавікі. Людзей брутальна затрымліваюць, некаторых збіваюць і катуюць. Сітуацыя перад новымі выбарамі толькі пагаршаецца. З верасня па сярэдзіну лістапада ў судах разгледзелі не менш за 1 213 палітычных адміністрацыйных справаў, абсалютная большасць з якіх — за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Масавыя затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі, нават у маленькіх гарадах. "Вясна" распавядае, як улады "зачышчаюць" краіну ад "экстрэмістаў" перад выбарамі-2025.