12.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Брэста шостага лістапада асудзілі Артура Трушко, Вадзіма Кутасевіча і Аліну Новікаву паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Шурын.

12.11.2024 Тэгі: аналітыка, выбары-2025 Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2025 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі паводле адкрытых крыніцаў і паведамленняў ад выбаршчыкаў з Беларусі.

11.11.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-11 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

11.11.2024 Тэгі: палітвязні, ЕС-Беларусь, заявы, салідарнасць Асобы: Алесь БяляцкіАлесь Бяляцкі ў судзе. Камітэт Палаты дэпутатаў па замежных справах у прынятай 7 лістапада рэзалюцыі заклікаў рэжым Лукашэнкі неадкладна і безумоўна вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і прэміі Вацлава Гавела Алеся Бяляцкага. Таксама Камітэт выступіў за вызваленне яшчэ амаль 1300 палітычных зняволеных, спыненне палітычных рэпрэсій у Беларусі і пераследу дэмакратычна настроеных апанентаў рэжыму ў выгнанні.

11.11.2024 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Асобы: Алесь Бяляцкі Праваабаронца і сузаснавальнік цэнтра “Мемарыял" Алег Арлоў, які выйшаў з калоніі першага жніўня пад час абмену зняволенымі паміж Расіяй і Захадам, пагадзіўся распавесці “Вясне” пра сваё нечаканае вызваленне, становішча з правамі чалавека ў сучаснай Расіі і пра лёс ягонага даўняга сябра палітвязня і праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

11.11.2024 Тэгі: грамадства, заканадаўства, дыскрымінацыя, прымусовая праца Міжнародная арганізацыя працы прыняла дзесяць канвенцый, прызнаных фундаментальнымі. Беларусь ратыфікавала дзевяць з іх. Беларусь не ратыфікавала Канвенцыю аб асновах садзейнічання бяспецы і гігіены працы, 2006 г. (№ 187) і Пратакол 2014 г. да Канвенцыі аб прымусовай працы 1930 г. (№ 29). Згодна з правіламі МАП усе яе члены павінны выконваць нормы гэтых канвенцый у незалежнасці ад таго, ці былі яны ратыфікаваныя. Недапушчэнне дыскрымінацыі ў сферы працы і заняткаў з’яўляецца адным з асноватворных прынцыпаў, закладзеных у фундаментальныя канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). У новай публікацыі з праваабаронцам "Вясны" Алегам Мацкевічам разбіраемся, якія ўніверсальныя прынцыпы недыскрымінацыі ў сферы працы і заняткаў існуюць, якія дыскрымінацыйныя практыкі і выклікі ёсць у Беларусі. 

09.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск У Бабруйску 20 лістапада распачнецца суд над палітзняволеным блогерам Паўлам Спірыным, які ўжо чатыры гады і два месяцы ўтрымліваецца ў зняволенні. Па падліках праваабаронцаў, у снежні 2024 года Павел мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну. Але па ініцыятыве адміністрацыі бабруйскай калоні № 2 супраць палітвязня ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення. Рашэнне будзе прымаць суддзя Дзмітрый Свірыдаў.

07.11.2024 Тэгі: грамадства Ветэранаў МУС Беларусі задзейнічаюць у выбарчай кампаніі па розных напрамках. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Паводле яго, у ведамстве налічваецца 27 тысяч вэтэранаў. Яго словы прыводзіць прэс-служба Міністэрства. 

07.11.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні Сёмага лістапада стала вядома, што ў Беларусі памілаваны яшчэ 31 палітзняволены. Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Аляксандр Лукашэнка. Паведамляецца, што памілаваныя дзве жанчыны і 29 мужчын. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.  

06.11.2024 Тэгі: гісторыі вязняў, зборныя матэрыялы Па стане на 6 лістапада 2024 года за "здраду дзяржаве" (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) ў Беларусі асудзілі мінімум 88 чалавек, з іх 13 жанчын. Гэта лічба імкліва расце, бо дзевяць месяцаў таму яна была амаль удвая меньшая. "Вясна" распавядае, каго ў Беларусі асудзілі па "здрадніцкім" артыкуле і каму з іх прызначылі максімальны турэмны тэрмін.