28.10.2024 Тэгі: суды, свабода мірных сходаў Суд Ленінскага раёна Брэста 25 кастрычніка вынес чарговы масавы прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Як піша "Берасцейская Вясна", Андрэя Карчагу, Ірыну Сароку, Таісію Літвінаву, Мяргея Пятручыка, Дзмітрыя Буланава, Валера Мароза асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Прысуд вынес Святаслаў Каліна. 

28.10.2024 Тэгі: правы дзіцяці, вайна ва Украіне На канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ўкраінскія і беларускія праваабаронцы прэзентавалі сумесны даклад "Скрадзенае дзяцінства: як беларускі рэжым сцірае ўкраінскую ідэнтычнасць у дзяцей праз перамяшчэнне, перавыхаванне і мілітарызацыю". Ён падрыхтаваны сумесна Freedom House, Праваабарончым цэнтрам ZMINA, Рэгіянальным цэнтрам па правах чалавека і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" пры дапамозе BELPOL. У сярэдзіне верасня аўтары дакладу перадалі дакументы ў Міжнародны крымінальны суд (МУС) у Гаазе. Цяпер яны заклікаюць урады краін-членаў Рымскага статута таксама звярнуцца ў суд і перадаць доказы ўдзелу ўладаў Расіі і Беларусі ў перамяшчэнні дзяцей з Украіны. "Вясна" публікуе даклад на беларускай мове і прыводзіць яго высновы.

27.10.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 і 24 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

28.10.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Дзмітрый Канеўскі. Фота героя інтэрв'ю Былы гомельскі палітзняволены Дзмітрый Канеўскі пасля адбыцця пакарання, вынесенага ўсяго толькі за адзін каментар ў телеграм-чаце "Гомель Савецкі 97", мог ізноў патрапіць пад крымінальны артыкул. Ён вырашыў больш не выпрабоўваць лёс і з’ехаў з Беларусі. Дзмітрый пагадзіўся распавесці "Вясне" пра свой пераслед і ўмовы адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі № 22 у Івацэвічах. 

27.10.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, культура У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні працуе выстава малюнкаў палітзняволеных беларускіх жанчын. Выставу арганізаваў Цэнтр беларускай культуры і супольнасці.

25.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка 23 кастрычніка анансавалі дату сёмых прэзідэнцкіх выбараў, а тым часам па ўсёй Беларусі актыўна праходзяць суды за ўдзел у акцыях пратэсту і іншую палітычную актыўнасць грамадзян на знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў у 2020 годзе. Апроч гэтага, беларусаў і беларусак працягваюць судзіць за каментары ў сацсетках, кваліфікуя іх як "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", "паклёп ці абраза" Лукашэнкі, "абраза прадстаўнікаўлады". Так, па ўсёй Беларусі на гэтым тыдні мінімум 66 чалавек судзілі паводле крымінальных палітычных справаў. З 54 працэсаў мінімум 11 праходзілі ў закрытым рэжыме."Вясна" распавядае пра судовыя крымінальныя працэсы паводле палітычных матываў з 21 па 25-га кастрычніка. 

25.10.2024 Тэгі: пераслед, умовы ўтрымання, рэпрэсіі Малюнак змешчаны на выставе “Турма звонку, а не ўнутры” ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча Кіроўца вялікагрузнай фуры з Мінску Алесь (імя змененае ў мэтах бяспекі сваякоў) цяпер жыве ў Клайпедзе, куды ён вымушаны быў з’ехаць у лютым 2022 года ад пераследу. На новым месцы ён з сябрамі спрабуе аб’яднаць дыяспару ў гэтым горадзе, разам ладзяць мерапрыемсты і арганізуюць акцыі. А гісторыя, пра якую ён пагадзіўся распавесці “Вясне”, здарыліся чатыры гады таму ў Беларусі.

25.10.2024 Тэгі: палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі #WeStandBYyou Кенет Гібсан (Шатландская нацыянальная партыя), Клэр Хоўі (Шатландская нацыянальная партыя), Пол Суіні (Шатландскія лейбарысты) і Рут Магуайр (Шатландская нацыянальная партыя) сталі "хроснымі" Арцёма Касакоўскага, Жанны Волкавай, Ганны Карняенкі ды Ксеніі Ходыравай.

25.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства У Брэсцкім абласным судзе 24 кастрычніка распачаўся суд над мужам і жонкай з Баранавіч — Уладзіславам і Таццянай Кашчэевымі. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Дзмітрый Карасінскі. Абставіны справы праваабаронцам невядомыя. Уладзіславу і Таццяне пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

24.10.2024 Тэгі: рэпрэсіі, вайна ва Украіне, зборныя матэрыялы 28 чэрвеня 2024 года з беларускіх месцаў няволі па абмене як палонных вызвалілі пяць палітзняволеных грамадзян Украіны. Так на волі апынуліся Наталля ЗахаранкаПавел КупрыенкаЛюдміла ГанчарэнкаКацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы дыверсіі ў Мачулішчах" Мікалай Швец (у кастрычніку яго завочна асудзілі да 25 гадоў калоніі). У месцах няволі Беларусі застаюцца яшчэ мінімум 12 грамадзян Украіны, якіх абвінавачваюць у "агентурнай дзейнасці", "шпіянажы" і па іншых палітычна матываваных крымінальных артыкулах. "Вясна" распавядае гісторыі 12 палітзняволеных украінцаў, якія цяпер утрымліваюцца ў беларускіх месцах няволі.