23.12.2024 Тэгі: выбары-2025 Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі 23 снежня зарэгістравала пяць кандыдатаў, якія возьмуць удзел у выбараў прэзідэнта 26 студзеня 2025 году — Аляксандра Лукашэнку, Алега Гайдукевіча, Сяргея Сыранкова, Ганну Канапацкую і Аляксандра Хіжняка. Пры гэтым, ЦВК сцвярджае, што за вылучэнне Лукашэнкі сабралі больш за 2,5 мільёны подпісаў. Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" пракаментавалі гэты паказчык.

23.12.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, відэа, гісторыі вязняў У Беларусі калядныя святы ў няволі сустрэнуць не меней за 1280 палітзняволеных. Для некаторых з іх гэта ўжо пяты Новы год запар за кратамі. У месцах няволі кожны дзень падобны на адзін на аднаго. Як выглядае дзень у беларускай калоніі — распавялі ў відэа з розных куткоў свету былыя палітзняволеныя.

23.12.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Ілля (імя зменена ў мэтах бяспекі) жыў у адным з раённых гарадоў, працаваў на буйным прадпрыемстве, меў высокі заробак і ўваходзіў у склад рабочай тэлеграм-групы. За што і адбыў тры з паловай гады калоніі паводле дыфамацыйных артыкулаў. Цяпер ужо былы палітвязень распавёў "Вясне" пра тое, які шлях яму давялося прайсці.

23.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, зборныя матэрыялы Пасля падзей 2020 года беларусы рознымі спосабамі выказваюць пратэст супраць дзеянняў уладаў. Некаторыя выяўляюць нязгоду з дапамогай дзяржаўнай сімволікі: зрываюць чырвона-зялёныя сцягі з будынкаў і ламаюць дрэўкі, або пакідаюць публічныя каментары пра дзяржаўны сцяг. Падобныя дзеянні ўлады кваліфікуюць, як "здзек з дзяржаўных сімвалаў". За апошнія чатыры гады паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса асудзілі як мінімум 211 чалавек агулам на 285 гадоў пазбаўлення волі.

23.12.2024 Тэгі: суды, вайна ва Украіне У Мінскім абласным судзе з 12 снежня судзяць двух беларусаў — Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку — па абвінавачванні ў "замахе на акт тэрарызму" і "здрадзе дзяржаве". У прапагандысцім фільме восенню 2023 года сцвярджалася, што іх затрымалі за спробу паставіць на чыгунцы ў Стаўбцоўскім раёне выбуховую прыладу, "якая мусіла б спрацаваць па камандзе куратара з СБУ". Андрэй Зіненка ў фільме быў паказаны са слядамі збіцця на твары. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Сяргей Епіхаў.

23.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-23 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.12.2024 Тэгі: суды, спецвытворчасць У Брэсцкім абласным судзе 13 снежня вынеслі новы прысуд арт-менеджару Аляксандру Чахоўскаму — сем гадоў калоніі і штраф у памеры 800 базавых велічныяў (32 000 рублёў). Яго справу наноў разглядалі пасля таго, як Вярхоўны суд падчас апеляцыі адмяніў прысуд пяці фігурантам справы "Рудабельскай паказухі" ў частцы прызначэння завочнага пакарання Чахоўскаму ў выглядзе трох месяцаў арышту. Цяпер у абвінавачванне яму дадалі два новых артыкула. Новы прысуд арт-менеджеру вынес Сяргей Беразюк.

21.12.2024 Тэгі: палітвязні, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Асобы: Алесь БяляцкіПраваабаронца і сузаснавальнік цэнтра “Мемарыял" Алег Арлоў у мэрыі Парыжу. Фота: Nikita Mouraviev Праваабаронца і сузаснавальнік цэнтра “Мемарыял" Алег Арлоў афіцыйна стаў Ганаровым грамадзянінам Парыжу. Урачыстая цырымонія адбылася 13 снежня ў мэрыі горада. Разам з Арловым гэтыга статусу ўдастоены таксама грамадскі дзеяч і палітык Ілля Яшын.

20.12.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, салідарнасць Генеральная Асамблея ААН абвясціла 20 снежня кожнага года Міжнародным днём салідарнасці людзей. У 2019 годзе ў адказ на бяздзейнасць уладаў беларусы аб'ядналіся для дапамогі лекарам падчас барацьбы з COVID-19, а ў 2020 — для дапамогі рэпрэсаваным і пацярпелым падчас пратэстаў ад гвалту сілавікоў. Цяпер "салідарнасць" для беларусаў — больш, чым проста слова: гэта цёплае адзенне, якім паміж сабой дзеляцца затрыманыя на Акрэсціна; дапамога хатнім жывёлам, пакуль іх гаспадар ці гаспадыня знаходзіцца на "сутках"; падтрымка адно аднаго ў чарзе для перадач у СІЗА; кансультацыя і дапамога вызваленым з месцаў несвабоды; эвакуацыя тых, каму пагражае пераслед; магчымасць атрымаць легалізацыю ў іншай краіне праз вымушаную эміграцыю; дапамога сем'ям, чые родныя памерлі ў зняволенні. Але нават такое простае дзеянне, як калядная пасылка палітвязню, можа пагражаць чалавеку пазбаўленнем волі. "Вясна" распавядае, як рэжым Лукашэнкі пераследуе людзей за салідарнасць, а праваабаронца Павел Сапелка нагадвае пра неабходнасць падтрымкі Украіны і дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі.

20.12.2024 Тэгі: палітвязні, аналітыка, зборныя матэрыялы У Беларусі вялікая колькасць палітычных крымінальных артыкулаў, па якіх актыўна судзяць беларусаў. Акрамя самых распаўсюджаных дыфамацыйных і "народнага", ёсць так званыя "лічбавыя" артыкулы: незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных (арт. 230-1 КК), несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі (арт. 349 КК), знішчэнне, блакаванне або мадыфікацыя камп’ютарнай інфармацыі (арт. 350 КК), неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыі (арт. 352 КК), выкарыстанне шкоднасных камп’ютарных праграм (арт. 354 КК). Самыя распаўсюджаны з іх арт. 203-1 КК – па ім судзілі не меней за 83 чалавекі. Агулам па ўсіх згаданых артыкулах судзілі як мінімум 119 чалавек. Часта прад’яўляюць абвінавачванне адразу па некалькіх артыкулах. З імі звязаныя справа "ўзлому кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкаму", "Чорнай кнігі Беларусі" і іншыя. Распавядаем, за што ў Беларусі судзяць па "лічбавых" артыкулах.