- Катэгорыя: Вясна
09.10.2024 Тэгі: суды, экстрэмізм У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме 29 жніўня асудзілі 35-гадовага Алега Вярцінскага. Яго прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 361-3 (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу); ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы); ч. 3 арт. 167 (іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненых з ужываннем гвалту, у дачыненні да заведама малалетняга); ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Беларусі). Праз тое, што ў 2022 годзе мужчыну ўжо асудзілі да 15 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах і згвалтаванне малалетняй, канчаткова яму прызначылі 18 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Рудэнка.
- Катэгорыя: Вясна
09.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, спецвытворчасць У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
09.10.2024 Тэгі: палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі #WeStandBYou лорд Сайман Расэл (Палата лордаў, Незалежная партыя, Англія), Кевін Кюнерт (Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны) і лорд Леслі Грыфітс (Палата лордаў, Лейбарысцкая партыя, Англія) стануць "хроснымі" Алены і Сяргея Маўшук, Вольгі Брыцікавай і Міхаіла Лапунова.
- Катэгорыя: Вясна
09.10.2024 Тэгі: смяротнае пакаранне 10 кастрычніка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Беларусь да гэтага часу застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца такі від кары. Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" распрацавала аргументы, заснаваныя на досведзе 140 краінаў свету і праведзеных даследаваннях. Яны выкарыстоўваюцца ў дысксусіях за адмену супраць смяротнага пакарання на працягу многіх гадоў. Сёння праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч разважае і шукае новыя аргументы на карысць адмены смяротнага пакарання ў кантэксце новых падзей і выклікаў у свеце. Прыводзім яго тэкст.
- Катэгорыя: Вясна
08.10.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Ленінскага раёна Брэста сёмага кастрычніка агучылі чарговы масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Аляксандр Семянчук за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года прызначыў пяці берасцейцам тэрміны ад двух гадоў "хатняй хіміі" да да паўтара года калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
08.10.2024 Тэгі: палітвязні, культура, ціск, правы чалавека, рэпрэсіі, АБСЕ Асобы: Наталля Сацункевіч У межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, якая праходзіць у Варшаве, быў праведзены сайд-івэнт з удзелам беларускіх праваабаронцаў. Яны закранулі тэму катаванняў, культуры, таго, як палітычныя рэпрэсіі ўплываюць на паўсядзённае жыццё беларусаў, а таксама таго, як адчуваюць сябе палітвязні. "Вясна" прыводзіць выступленні ўсіх экспертак.
- Катэгорыя: Вясна
08.10.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 кастрычніка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
08.10.2024 Тэгі: грамадства, смяротнае пакаранне У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі распавядаем аб тым, як у незалежнай Літве адбываўся працэс адмены смяротнага пакарання. Яе суседка, незалежная Беларусь, так і не наважылася адмяніць вышэшую меру пакарання і дагэтуль.
- Катэгорыя: Вясна
07.10.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Палітзняволеную зубную лекарку з Мінску Наталлю Кукішаву затрымалі супрацоўнікі КДБ восенню 2021 года па "справе Зельцэра". Але ў выніку асудзілі на два гады калоніі за каментары пра Лукашэнку. Цалкам адбыўшы пакаранне жанчына выйшла на волю, дзе сутыкнулася з пагрозамі ад участковага ў бок сям’і. У выніку мінчанка прадала дом і разам з сям’ёю з’ехала з Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
07.10.2024 Тэгі: грамадства, палітыка, праваабаронцы, АБСЕ, правы дзіцяці Украінскія і беларускія праваабаронцы ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні прэзентавалі сумесную справаздачу"Stolen Childhood: How the Belarusian Regime is Erasing Ukrainian Children's Identity through Displacement, Re‑education, and Militarization" ("Скрадзенае дзяцінства: як беларускі рэжым сцірае ўкраінскую ідэнтычнасць у дзяцей праз перамяшчэнне, перавыхаванне і мілітарызацыю"). "Вясна" распавядае пра тое, што казалі эксперты.