30.09.2024 Тэгі: грамадства, правы чалавека Урад Літвы 30 верасня афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе матэрыялы, якія тычацца здзяйснення прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў. Такая працэдура прадугледжваецца Рымскім статутам.  Пра гэта паведамляе афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" дапамагаў са зборам доказаў злачынстваў, здзейсненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі.

30.09.2024 Тэгі: заканадаўства, палітыка, праваабаронцы Беларускі Хельсінкскі Камітэт выпусціў агляд "Правы чалавека ў Беларусі: асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі". "Вясна" распавядае, што ў ім.

30.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Магілёўскай вобласці 30 верасня распачаўся суд над раней асуджаным за каментары жыхаром Кіраўска Юрыем Аверкавым. Летам яго судзілі за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК), а цяпер мужчыну абвінавачваюць у "навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках" (ч. 3 арт. 293 КК) і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Працэс у закрытым рэжыме вядзе Ірына Ланчава.

30.09.2024 Тэгі: суды, праваабаронцы, спецвытворчасць У Гомельскім абласным судзе 30 верасня распачаўся суд над праваабаронцай "Вясны" Аленай Маслюковай. Ёй інкрымінавана ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), але сутнасць абвінавачвання невядомая нават самой праваабаронцы. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Сяргей Багінскі. 

30.09.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У Брэсцкім абласным судзе некалькі месяцаў таму асудзілі палітзняволеных мужа і жонку Дзмітрыя і Аксану Малочкаў. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Суд прызначыў Дзмітрыю 12 гадоў пазбаўлення волі, а Аксане — восем гадоў. На волі ў іх засталіся трое дзяцей. 

27.09.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26-27 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.09.2024 Тэгі: ААН, праваабаронцы, правы чалавека, рэпрэсіі Леанід Судаленка пад час працы 57-й сесіі Савета ААН па правах чалавека Пад час працы 57-й сесіі Савета ААН па правах чалавека Літоўскі ўрад пры падтрымцы шэрагу еўрапейскіх краін і ЗША арганізаваў дыскусію “Дайце выказацца ахвярам-палітычным зняволеным у Беларусі”.

27.09.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Восенню 2023 года да мінчука Кірыла Іванова ў кватэру ўварваліся сілавікі. Падчас затрымання яго, хворага на эпілепсію, моцна збівалі электрашокерам. Мінчука асудзілі за каментар пра супрацоўніка памежнай службы на два гады "хатняй хіміі". Падчас адбывання пакарання ў мужчыны ў тэлефоне знайшлі ліставанне, у якім мінчук выказваў падтрымку Украіне. На Кірыла пачалі моцна ціснуць і пагражалі адправіць у калонію. Праз пагрозу небяспекі мужчына з’ехаў з Беларусі.

23.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-23 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.09.2024 Тэгі: палітвязні, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі Свет далучыўся да віншаванняў зняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. У дзень ягонага нараджэння да віншаванняў далучыліся міжнародныя і беларускія арганізацыі розных кірункаў дзейнасці, грамадскія актывісты, палітыкі і журналісты. Разам з гэтым яны патрабавалі неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. Публікуем частку іх выказванняў.