22.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Барысаўскага раёна 20 чэрвеня распачаўся суд над Сяргеем Дзяцуком. Праз месяц суддзя Людміла Зінкевіч прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і празначыла яму яшчэ адзін год зняволення. Пры гэтым Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну яшчэ ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы.

22.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Нэлі Алфёрава. Фота з сацсетак У судзе Полацкага раёна і Полацка 18 чэрвеня паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) вынеслі прысуд 38-гадовай рамесніцы і мастачцы Нэлі Алфёравай. Яе судзілі ў закрытым рэжыме як "асобу, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне". 19 ліпеня яе прозвішча з'явілася ў "экстрэмісцкім спісе МУС", адкуль стала вядома, што ёй прызначаны "прымусовыя меры бяспекі і лячэння". Верагодна, падставай для крымінальнай справы сталі допісы палачанкі ў сацыяльных сетках. Працэс вёў Уладзімір Бясецкі. "Віцебская Вясна" распавяла падрабязнасці пераследу мастачкі з Польшы: пра выкарыстанне яе прапагандыстамі і вяртанне дадому з Польшчы. 

19.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, смяротнае пакаранне У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня быў вынесены прысуд 29-гадоваму супрацоўніку "Нямецкага Чырвонага крыжа" Рыка Крыгеру (Rico Krieger). У Беларусі яго абвінавачвалі адразу па шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: "наёмніцтве" (арт. 133), "агентурнай дзейнасці" (арт. 358-1), "акце тэрарызму" (ч. 3 арт. 289), "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" (ч. 3 арт. 361-1), "наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін" (ч. 4 арт. 309), "незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" (ч. 4 арт. 295). Паводле інфармацыі тэлеграм-канала "МотолькоПомоги", па выніках суда яму прызначана выключная мера — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Праваабаронцы атрымалі падцверджанне гэтай інфармацыі. "Вясна" распавядае падрабязнасці.

19.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, смяротнае пакаранне Праваабаронца Андрэй Палуда. Фота: spring96.org 19 ліпеня стала вядома, што месяц таму Мінскі абласны суд прызначыў 29-гадоваму супрацоўніку "Нямецкага Чырвонага крыжа" Рыка Крыгеру (Rico Krieger) выключную меру — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Яго абвінавацілі паводле шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму). Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" атрымала пацверджанне з некалькіх крыніц вынясенню смяротнаму прысуду, але працягвае высвятляць дэталі. Каардынатар кампаніі Андрэй Палуда каментуе справу і смяротны прысуд грамадзяніну Нямеччыны.

19.07.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

19.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Маладзечанскага раёна 18 ліпеня за "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" (арт. 369-1 КК) у відэа ў Tik-Tok асудзілі палітзняволенага актывіста Андрэя Кудзіка. Справу ў чатырох судовых паседжаннях разглядаў Аляксей Іршын. У выніку актывісту прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і штраф у памеры 400 базавых велічыняў, паведаміў у сябе ў сацсетках актывіст з Вілейкі Павел Хаванскі. Напачатку 2022 года Андрэя ўжо асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. У сярэдзіне ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у магілёўскай калоніі, але праз пяць паўгода зноўку быў затрыманы.

19.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, смяротнае пакаранне У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня быў вынесены прысуд 29-гадоваму супрацоўніку "Нямецкага Чырвонага крыжа" Рыко Крыгеру (Rico Krieger). У Беларусі яго абвінавачвалі адразу па шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: "наёмніцтве" (арт. 133), "агентурнай дзейнасці" (арт. 358-1), "акце тэрарызму" (ч. 3 арт. 289), "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" (ч. 3 арт. 361-1), "наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін" (ч. 4 арт. 309), "незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" (ч. 4 арт. 295). Паводле інфармацыі тэлеграм-канала "МолькоПомоги", па выніках суда яму прызначана выключная мера — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Праваабаронцы атрымалі падцверджанне гэтай інфармацыі. "Вясна" распавядае падрабязнасці.

19.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі Суд Рэчыцкага раёна ў парадку спецвытворчасці разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да 45-гадовага мясцовага актывіста Юрыя Шчучко. Як пазначана ў раскладзе судовых пасяджэнняў, працэс вёў суддзя Іван Цалкоў, які да нядаўняга часу з’яўляўся старшынёй суда Лоеўскага раёна. Яго завочна асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

19.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, смяротнае пакаранне У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня быў вынесены прысуд 30-гадоваму грамадзяніну Нямеччыны Рыко Крыегеру (Rico Krieger). Паводле яго старонцы на linkedin мужчына быў ваенным лекар Чырвонага крыжа. У Беларусі яго абвінавачвалі адразу па шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: "наёмніцтве" (арт. 133), "агентурнай дзейнасці" (арт. 358-1), "акце тэрарызму" (ч. 3 арт. 289), "стварэнні экстрэмісцкага фармавання" (ч. 3 арт. 361-1), "наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін" (ч. 4 арт. 309), "наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін" (4 арт. 295). Паводле інфармацыі тэлеграм-канала "МолькоПомоги", па выніках суда яму прызначана найвышэйшая мера — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Праваабаронцы пакуль не маюць падцверджання гэтай інфармацыі, лёс грамадзяніна Нямеччыны высвятляецца. 

19.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання 49-гадовы Генадзь Смірноў з Ляхавіч прабыў у зняволенні практычна два з паловай гады. Пакаранне за ўлёткі ды "супраціў пры затрыманні" мужчына адбываў у шклоўскай калоніі № 17, дзе на спазнаў ціск: 109 дзён запар яго ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры, таксама адміністрацыя некалькі разоў збівала мужчыну. Палітвязень на знак пратэсту некалькі разоў абвяшчаў галадоўку. Але пасля вызвалення ў снежні 2023 года ціск на мужчыну не скончыўся — на волі яго тройчы затрымлівалі паводле адміністрацыйных справаў. У лютым 2024 года мужчына адбываў 15 сутак арышту ў ляхавіцкім ІЧУ, умовы якога ён назваў больш бесчалавечнымі, чым ШІЗА ў калоніі. Пасля чарговага затрымання мужчына разам са сваім сынам — былым палітвязнем Вячаславам — быў вымушаны пакінуць Беларусь, каб зноў не патрапіць за краты. Генадзь распавёў "Вясне" пра катаванні холадам і збіццё ў шклоўскай калоніі, пра пераслед пасля вызвалення і пра тое, як праходзіць адпрацоўка грамадскіх работ у Беларусі.