- Катэгорыя: Вясна
30.08.2024 Тэгі: суды, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
04.09.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1372 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Акрамя гэтага, за апошнія два месяцы беларускія ўлады пачалі вызваляць з месцаў наволі палітвязняў па памілаванні. Па даных "Вясны", у жніўні на волю выйшлі мінімум 53 чалавекі: 31 цалкам адбыў тэрмін, з якіх толькі адна жанчына, а 22 чалавекі былі памілаваныя. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
04.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, скаргі, спецвытворчасць Выканаўцу абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова 30 жніўня Гродзенскі абласны суд завочна асудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 24 тысяч рублёў. Яго судзілі паводле ч.1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (“Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”).
- Катэгорыя: Вясна
04.09.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма, права на здароўе Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю 21 траўня, бо супраць яе ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). У ліпені сваякі Паліны даведаліся, што ў жанчыны дыягнаставалі "хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці". Цяпер муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда напісаў пра рэзкае пагаршэнне стану здароўя Паліны. Яна пакутуе ад рэзкіх боляў збоку жывата, але медыцынскую дапамогу ёй не аказваюць.
- Катэгорыя: Вясна
04.09.2024 Тэгі: палітвязні Чацвёртага верасня стала вядома, што паводле новага Указа № 343 "Аб памілаванні асуджаных" на волю выходзяць яшчэ 30 палітвязняў, асуджаных паводле пратэсных артыкулаў. Паведамляецца, што сярод іх 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасць з іх з'яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Праваабаронцы "Вясны" маюць падверджанне, што памілаваных вызваляюць з месцаў няволі. Нагадаем, што мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуем прозвішчы вызваленых.
- Катэгорыя: Вясна
03.09.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка На 31 жніўня ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваюцца 1376 палітвязняў. Сярод іх 177 жанчын і не менш за 15 чалавек з інваліднасцю.
- Катэгорыя: Вясна
29.08.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў, права на здароўе Мікалай (імя зменена ў мэтах бяспекі) правёў у зняволенні амаль два гады. У чэрвені мужчына выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3 па заканчэнні тэрміну. Каб зноў не апынуцца за кратамі, былы палітвязень быў вымушаны з'ехаць з Беларусі. Мікалай распавёў "Вясне", як зняволеных пазбаўляюць права на медыцынскую дапамогу і прымушаюць выконваць цяжкую працу, пра даносы за беларускую мову, збіванні зняволеных, а таксама пра жорсткія абмежаванні для палітычных.
- Катэгорыя: Вясна
03.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
29.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-29 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
03.09.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, правы мігрантаў Выкладчык фізічнай культуры Беларускага педагагічнага ўніверсітэта Алесь Цісецкі да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года не лічыў сябе апантаным апазіцыянерам, мала цікавіўся палітыкай і нават не прымаў удзелу ў выбарах. Усё змянілася пасля 9 жніўня. Алесь не прапускаў ніводнага марша пратэсту, удзельнічаў у дваровых актыўнасцях, ствараў петыцыі і браў удзел у стварэнні студэнцкіх прафсаюзаў. Затым – арышты, звальненне з працы, пагроза крымінальнага пераследу і жыццё ў міграцыі.