05.07.2024 Тэгі: грамадства, ААН, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Грамадзяне і грамадзянская супольнасць, якія крытыкуюць беларускія ўлады, сутыкаюцца з рэпрэсіямі, што ўзмацняюцца, з адвольнымі затрыманнямі, жорсткім абыходжаннем і прыгнётам ужо амаль чатыры гады пасля масавых пратэстаў, заявіла незалежная экспертка ААН па правах чалавека Анаіс Марэн.

03.07.2024 Тэгі: ААН, палітвязні Прадстаўніцтва ААН у Жэневе. Фота з сайта un.org Эксперты ААН 2 ліпеня 2024 года заклікалі беларускія ўлады памілаваць або змякчыць прысуд усім людзям сталага веку, што знаходзяцца ў зняволенні па палітычных абвінавачваннях. Пра гэта паведамляецца ў заяве на сайце арганізацыі.

05.07.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка На канец чэрвеня ў Беларуси налічвалася 1 413 палітзняволеных, з іх 168 жанчын. Акрамя таго, не менш за 1 917 палітзняволеных, з іх 427 жанчын, ужо вызвалены з месцаў пазбаўлення волі ў сувязі з адбыццём пакарання, зменай меры стрымання, прызначэннем пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, амністыяй і памілаваннем. Такім чынам, сумарная колькасць палітзняволеных і былых палітвязняў няўхільна расце, іх агульная колькасць складае 3 330 чалавек, сярод якіх 595 жанчын.

05.07.2024 Тэгі: палітвязні, ЕС-Беларусь Заклік да "неадкладнага і безумоўнага" вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі ўтрымліваецца ў каментары, распаўсюджаным прэс-службай Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД).

04.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, свабода слова, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" чацвертага ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

04.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Уладзімір Толкач. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Барысаўскага раёна вынесены прысуд 70-гадоваму Уладзіміру Толкачу, абвінавачанаму ў “абразе Аляксандра Лукашэнкі” паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шыман.

03.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць Вольга Вялічка. Адыёзная праўладная газета “Гродненская праўда” паведаміла пра акалічнасці крымінальнага пераследу эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродна Вольгі Вялічкі. Завочны суд над ёй пачаўся першага ліпеня ў Гродненскім абласным судзе.

03.07.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў Другога ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Ён, як і папярэднія падобныя законы, не прадугледжвае палёгкі для асобаў, "датычных да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці". Але тым не менш, некалькі палітычных зняволеных усё ж вызвалілі з месцаў няволі. Па стане на 18:30 праваабаронцам "Вясны" дакладна вядома пра пяцёх палітзняволеных, якія трэцяга ліпеня выйшлі на волю па амністыі. Сярод іх — дзве жанчыны і тры мужчыны, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

02.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

02.07.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1410 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па даных "Вясны", у чэрвені на волю выйшлі мінімум 27 чалавек, 19 з якіх цалкам адбылі тэрміны, а пяцёх вызвалілі па абмене. Яшчэ трое палітзняволеныя былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.