12.07.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Акцыя салідарнасці са зняволенымі сябрамі Праваабарончага цэнтра “Вясна” адбылася напярэдадні трэцяй гадавіны з дня брутальнага затрымання старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста арганізацыі Уладзіміра Лабковіча 14 ліпеня 2021 года. Лідары арганізацыі знаходзяцца за кратамі амаль 1100 дзён.

12.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

12.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні Эдуард Бабарыка на на агалошванні прысуду 5 ліпеня 2023 года Палітзняволенага Эдуарда Бабарыку абвінавацілі па частцы 2 артыкула 411 Крымінальнага кодэксу (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і пакаралі пазбаўленнем волі на тэрмін год і шэсць месяцаў. 

12.07.2024 Тэгі: акцыі, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Леанід Судаленка 14 ліпеня 2021 года амаль адначасова былі затрыманыя практычна ўсе сябры Праваабарончага цэнтра "Вясна", якія на той час заставаліся ў Беларусі: былі допыты, ператрусы, нехта паспеў з'ехаць. За кратамі дагэтуль застаюцца Алесь БяляцкіВалянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Напярэдадні трэцяй гадавіны іх затрымання паказваем, як за гэты час людзі па ўсім свеце апранаюцца ў цішоткі з выявамі зняволеных праваабаронцаў, каб выказаць салідарнасць з імі.

12.07.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, Amnesty International Асобы: Алесь БяляцкіАлесь Бяляцкі на судзе Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, асуджаны на 10 гадоў зняволення, знаходзіцца за кратамі з 14 ліпеня 2021 году.

11.07.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

11.07.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання У канцы красавіка СІЗА-1 на Валадарскага ў Мінску расфармавалі і закрылі. Ізалятар пераехаў у новы комплекс недалёка ад вёскі Калядзічы (у раёне вёскі Пашковічы) у Мінскім раёне. "Люстэрка" пагаварыла з адным з тых, хто пабываў у абодвух ізалятарах. Ён расказаў, як пераводзілі зняволеных, пра ўмовы ў камерах і стаўленне наглядчыкаў у новым СІЗА.

11.07.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў Год таму, у ноч з 10 на 11 ліпеня 2023 года, памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін. Яго асудзілі ў закрытым рэжыме да пяці гадоў калоніі за карціны на выставе ў Гродне і перформанс ў Кіеве вясной 2021 года. У Алеся Пушкіна ў турме № 1 Гродна адкрылася прабадная язва і яму своечасова не была аказана медыцынская дапамога. Мастака ўжо ў непрытомным стане пад канвоем прывезлі ў бальніцу, але было позна — ён памёр на аперацыйным стале. Сёння, у гадавіну смерці Алеся Пушкіна, узгадваем падрабязнасці яго пераследу, а праваабаронца "Вясны" нагадвае пра збор сведчанняў пра ўмовы ўтрымання палітвязня, якія стануць у будучыні падставай для прыцягнення да адказнасці вінаватых у яго смерці. 

11.07.2024 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Алег Арлоў. Фота з адкрытых крыніц. У Маскоўскім гарадскім судзе 11 ліпеня працягваецца разгляд апеляцыйнай скаргі вядомага расійскага праваабаронцы, сустаршыні цэнтра "Мемарыял" Алега Арлова. Скаргу разглядае суддзя Марыя Ларкіна.

10.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-10 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.