- Катэгорыя: Вясна
16.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы чалавека У незалежнай нямецка-швейцарскай няўрадавай арганізацыі Libereco з'явілася новая праграма Legal Help (юрыдычная дапамога). Эксперты прапануюць юрыдычныя кансультацыі для пацярпелых праз палітычны пераслед у Беларусі. Акрамя аказання юрыдычнай падтрымкі, каманда займаецца інтэграцыяй у Германіі бежанцаў з Беларусі з 2021 года. Аказваючы падтрымку бежанцам і працуючы з мясцовымі ўладамі, каманда Legal Help абапіраецца на вопыт, назапашаны на сённяшні дзень пры разглядзе амаль 1 000 справаў.
- Катэгорыя: Вясна
16.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі 15 ліпеня 2024 году вынесены прысуд Яўгену Раманаву з Добруша. Яго асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
15.07.2024 Тэгі: ААН, свабода мірных сходаў Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіраваў скаргу ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН у адносінах да 27-гадовай палітзняволенай, якую асудзілі да трох гадоў калоніі за ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту ў 2020-м годзе. Юрыстка Святлана Галаўнёва распавяла пра парушэнні па гэтай справе і сітуацыю з крымінальным пераследам паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
15.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Студэнта Уладзіслава Бягуна затрымалі 8 траўня 2023 года за зняты дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг у Мінску на Лагойскім тракце. Два месяцы хлопца ўтрымлівалі пад вартай, а пасля асудзілі да трох месяцаў арышту за "здзек з дзяржаўных сімвалаў" (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). На некалькі дзён да заканчэння тэрміну яго адправілі ў арыштны дом пры мазырскай калоніі № 22, дзе яго змясцілі ў карцар. Уладзіслаў хацеў застацца пасля зняволення ў Беларусі, але не атрымалася: ва ўніверсітэце яму сказалі забраць дакументы, на працы — напісаць заяву па ўласным жаданні, на іншыя працы, гледзячы на артыкул, працаўладкоўваць не хацелі, а міліцыя зачасціла з праверкамі дадому. Баючыся новага затрымання Уладзіслаў вырашыў з'ехаць з краіны. Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра жорсткае затрыманне і збіццё, пераслед за зняты дзяржаўны сцяг і пяць месцаў несвабоды за тры месяцы.
- Катэгорыя: Вясна
15.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны 14 ліпеня 2021 былі затрыманыя Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Напярэдадні трэцяй гадавіны іх затрымання да салідарнасці з імі далучыліся міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі, палітыкі, журналісты.
- Катэгорыя: Вясна
15.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-15 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
15.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Цягам чэрвеня праваабаронцы "Вясны" адзначалі нязменнасць тэндэнцыі крымінальнага пераследу паводле палітычных матываў. Згодна з папярэднімі звесткамі, у чэрвені былі асуджаныя мінімум 146 чалавек, з якіх 98 мужчын і 48 – жанчын. Праваабаронцам на момант публікацыі вядомыя падрабязнасці крымінальных справаў, паводле якіх былі асуджаныя 20 чалавек. "Вясна" традыцыйна распавядае асаблівасці крымінальнага пераследу ў мінулым месяцы.
Экс-кіраўніка Рэспубліканскага турыстычнага саюза асудзілі да 7,5 гадоў калоніі за "здраду дзяржаве"
- Катэгорыя: Вясна
15.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе за "зрадау дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) да сямі з паловай гадоў калоніі асудзілі былога кіраўніка Рэспубліканскага турыстычнага саюза Аляксандра Мірскага. Справу супраць яго ў закрытым рэжыме разглядала Алена Шылько на сямі судовых пасяджэннях. Прысуд быў вынесены яшчэ 11 жніўня 2023 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер з прапагандысцкага фільма АНТ. Тэрмін Мірскі адбывае ў калоніі № 22 у Івацэвічах. У фільме ён паказаны з "экстрэмісцкай" жоўтай біркай.
- Катэгорыя: Вясна
12.07.2024 Тэгі: грамадства, заканадаўства, аналітыка, умовы ўтрымання, карткі У Беларусі 12 ліпеня набыў моц Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці". Змены закранулі і Крымінальна-выканаўчы кодэкс — асноўны дакумент аб правах і абавязках асуджаных. Дзякуючы новаўвядзенням улады спрабуюць стварыць і без таго невыносныя ўмовы ў месцах пазбаўлення волі. Напрыклад, цяпер асуджаных змогуць адпраўляць у штрафныя ізалятары не на 10 сутак, а на 15. Пры гэтым некаторых палітвязняў і так бесперапынку ўтрымліваюць там па некалькі месяцаў запар. Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў новы закон і распавёў, якія змены чакаюць асуджаных да пазбаўлення волі, пра магчымасць гадзінных спатканняў па відэазванку, схілення да прызнання віны і адыёзныя змены, што абмяжоўваюць жанчын у атрыманні пракладак.