- Катэгорыя: Вясна
23.08.2024 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, салідарнасць З масавага рэйду сілавікоў за салідарнасць палітвязням прайшло сем месяцаў. Адной з прычын ператрусаў, допытаў і затрыманняў 23 студзеня 2024 года стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY, а таксама дапамога палітвязням, якія ўтрымліваюцца ў няволі. Большасць з тых, хто патрапіў пад пераслед — жанчыны і сваякі палітвязняў. Частку з іх асудзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 24.15 КаАП, а супраць некалькі дзесяткаў чалавек узбудзілі крымінальныя справы за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". "Вясна" распавядае пра вынікі студзеньскага рэйду праз сем месяцаў і пераслед за салідарнасць з палітвязнямі.
- Катэгорыя: Вясна
23.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі У Наваполацку і Мазыры 5 верасня адбудуцца суды над палітвязнямі Тамазам Піпіям і Уладзімірам Цыгановічам. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Для Уладзіміра гэта ўжо трэці суд за "непадпарадкаванне". Палітвязням могуць прызначыць яшчэ па два гады зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
23.08.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
23.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы У перыяд з 19 па 21 красавіка 2022 года ў Беларусі былі затрыманыя больш за 20 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Пад пераслед у адначассе патрапілі кіраўніцтва і супрацоўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), лідары і актывісты прафсаюзаў СПМ (Свабодны прафсаюз металістаў), СПБ (Свабодны прафсаюз Беларускі), РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці) і некаторыя іншыя рабочыя актывісты. Большасць з іх была асуджаная, а некаторыя паспелі адбыць пакаранне. Гэты перыяд можна лічыць пачаткам спланаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
22.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, заканадаўства, ціск, умовы ўтрымання Па стане на 22 жніўня 2024 года праваабаронцам вядома не менш чым пра 262 палітвязняў, што знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх — 18 чалавек з інваліднасцю, 103 чалавекі ў цяжкім стане здароўя, 59 людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (многія з іх таксама маюць вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з ментальнымі разладамі.
- Катэгорыя: Вясна
22.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 22 жніўня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Міхаіла Лапунова паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэміскага фармавання), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Працэс вядзе суддзя Алеся Осіпава.
- Катэгорыя: Вясна
22.08.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Былы палітвязень з Заслаўя Сяргей Моніч “ад званка да званка” адбыў трохгадовае пакаранне ў Магілёўскай папраўчай калоніі №15 за нанясенне пратэсных надпісаў. У верасні мінулага года Моніч вызваліўся, агулам правёўшы ў штрафным ізалятары 150 сутак. Але праз 56 дзён на волі яго затрымалі зноў і асудзілі на 15 сутак. Сяргей распавядае “Вясне” пра свой цяжкі досвед і аб сваім рашэнні пакінуць Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
22.08.2024 Тэгі: праваабаронцы, экстрэмізм Юрысты Беларускага Хельскінскага камітэта звярнуліся да спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытаннях аб свабодзе меркаванняў і іх вольным выказванні, становішчы праваабаронцаў і па сітуацыі ў Беларусі з інфармацыяй аб прызнанні рэсурсаў правабарончай арганізацыі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
- Катэгорыя: Вясна
21.08.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, заканадаўства, рэпрэсіі 8 жніўня Аляксандр Лукашэнка ўнёс у Парламент законапраект "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", які нібыта "ўзмацняе гуманістычны складнік крымінальнага закона". Аднак некаторыя змены будуць мець значэнне для тых, каго пераследуюць паводле палітычных матываў. Напрыклад, прапануецца ўвесці адказнасць за паклёп і абразу на адрас былога прэзідэнта і членаў яго сям'і, а таксама за "распаўсюд інфармацыі аб размяшчэнні або перамяшчэнні ваеннай тэхнікі". Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў новаўвядзенні, прапанаваныя Лукашэнкам, і распавёў пра самыя значныя з іх.
- Катэгорыя: Вясна
21.08.2024 Тэгі: ціск, умовы ўтрымання, затрыманні, гісторыі вязняў Берасцейка Наталля (імя зменена ў мэтах бяспекі) ў 2020 годзе актыўна падтрымлівала грамадзянскую супольнасць і зрабіла данат у фонд салідарнасці Bysol. Пазней дзяўчына з’ехала з мужам у Польшчу на вучобу і забыла пра гэты перавод. Сёлета летам дзяўчына вярталася на радзіму на пахаванне блізкага сваяка і была затрыманая на мяжы.