У Полацку затрыманы грамадскі актывіст Генадзь Берданеў
Даўней ён быў адным з лідараў прадпрымальніцкага руху, і хаця памяняў профіль дзейнасці, па-ранейшаму цікавіцца навінамі ў гэтай сферы і мае шмат знаёмых. Калі ў Полацку 26 кастрычніка сілавікі прыйшлі з ператрусам да прадпрымальніцы Таццяны Шостак, былы калега якраз быў у яе ў гасцях. Міліцыянты заявілі, што з кватэры Шостак знікла сім-карта, і прыйшлі ўжо да Берданевых.
У Полацку затрымалі сына Вольгі Брыцікавай, якая адбывае 15 сутак па арт. 19.11 КаАП
Старшыню пярвічнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу на ААТ «Нафтан» затрымалі 1 лістапада. Назаўтра з войска вярнуўся яе сын Ягор, які прадстаўляў інтарэсы маці на судзе 3 лістапада. Вольгу Брыцікаву пакаралі арыштам нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Расейскі суд дазволіў перадаць мужчыну беларускім уладам, якога падазраюць у абразе Лукашэнкі
Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд 9 лістапада прыняў рашэнне задаволіць запыт беларускага боку на экстрадыцыю з Расіі ўраджэнца Оршы псіхолага Андрэя Рускіх. Яго падазраюць у двух злачынствах па так званых «народных крымінальных артыкулах», здейсненых ім на тэрыторыі Беларусі.
У Мёрах судзяць палітзняволеную Эму Сцепулёнак
69-гадовую пенсіянерку, былую настаўніцу беларускай мовы абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разбірае суддзя Ірына Яскевіч, працэс ідзе ў закрытым рэжыме.