У Віцебску за абразу кіраўніка дзяржавы будуць судзіць пенсіянера
У судзе Віцебскага раёна 10 лістапада суддзя Наталля Траццякова павінна пачаць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня Аляксандра Патапава. Следства і пракуратура сышліся на тым, што Аляксандр здзейсніў злачынную дзею, якая падпадае пад усе прыкметы злачынства, у рамка ч.1 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) КК РБ. Пачатак судовага пасяджэння прызначаны на 14-30, але разгляд справы будзе адбывацца ў закрытым для публікі рэжыме.
Было не шматлюдна. У Віцебску адзначылі ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі
Святкаванне каля помніка Леніну больш за ўсё нагадвала мерапрыемства «для галачкі». Нават кветкі ў прысутных былі аднолькавыя – чырвоныя гваздзікі, верагодна, закупленыя цэнтралізавана і раздадзеныя перад імпрэзай. Аднолькавымі былі і некалькі чырвоных сцягоў з сярпом і молатам. Дый прысутных было не шмат – пару дзясяткаў, прычым сярод іх яўна заабавязаныя з’явіцца школьнікі ды студэнты.
Цуды ідэалагічнай асветы: у наваполацкім дзіцячым садку з’явілася лялька «Патрыёцік»
Ляльку ўласнымі рукамі пашыла тэхнічная работніца ясляў-садка №25 Наталля Гвоздзева. Гэта выява хлопчыка ў ільняных нагавіцах, белай кашулі і камізэльцы. Лялька стала «сімвалам аўтарскай адукацыйнай праграмы, накіраванай на фармаванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці»,—піша наваполацкая “Новая газета”. Паводле мясцовых журналістаў, цягам году “новы казачны герой” наведае ўсе групы дзіцячай установы з пазнавальнымі заняткамі.
Сяржант збіў радавога і за гэта суд пазбавіў яго волі на тры гады
Суддзя суда Лепельскага раёна Дзмітрый Васюк 21 кастрычніка ў памяшканні клуба вайсковай часці 71327 (19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады) ў адкрытым судовым пасяджэнні вынес прысуд у дачыненні да сяржанта В., які збіў падпарадкаванага яму салдата - радавога Г. Следства кваліфікавала дзеянні малодшага камандзіра ў рамках ч.2 арт.455 (Злоўжыванне ўладай, бяздзейнасць улады або перавышэнне ўлады) КК Рэспублікі Беларусь. Суд палічыў злачынства даказаным і прызначыў В. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады, а таксама пазбавіў падсуднага воінскага звання "сяржант".