Нядзеля, 27 Лістапад 2022
Валянціна Болбат, актывістка з Верхнядзвінску, пад арыштам
Праваабаронцам стала вядома, што Валянціну Болбат асудзілі да арышту на 10 сутак. Але няма звестак пра тое, у чым канкрэтна абвінавацілі актывістку, і не зразумела, калі над ёй адбыўся суд. Паводле звестак, якімі падзяліліся сябры спадарыні Валянціны, 22 лістапада ў яе адбыўся ператрус, а потым некалькі гадзін актывістку апытвалі пра кіраўніцтва руху «За свабоду», у прыватнасці, пра Юрыя Губарэвіча. У праваабаронцаў ёсць падставы меркаваць, што асудзіць актывістку маглі паводле арт. 19.11 КаАП. Але высветліць гэта дакладна можна будзе хіба толькі тады, калі Валянціна Болбат выйдзе на волю.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед