Пасля нядаўняга рамонту дарог, жыхары аднаго з раёнаў Віцебска скардзяцца на іх дрэнны стан
Людзі паўторна збіраюцца звярнуцца да мясцовых уладаў з просьбай правесці рамонт асфальтавага пакрыцця ў дварах мікрараёна "Поўдзень-4" у Віцебску. Дзеля гэтага яны збіраюць подпісы пад петыцыяй на рэсурсе «Зручны горад. На дадзены момант ініцыятыву падтрымалі больш за 100 чалавек.
Мікалай Статкевіч з-за кратаў павіншаваў Алеся Бяляцкага з Нобелеўскай прэміяй міру
Пра гэта паводле лістоў з глыбоцкай калоніі распавяла Марына Адамовіч, жонка зняволенага палітыка і палітвязня. Таксама яна мяркуе, што Мікалая Статкевіча маглі чарговы раз кінуць у ШІЗА, бо ў нядаўнім лісце да жонкі палітвязень напісаў пра выклік на камісію за чарговыя «парушэнні». Таму Марына Адамовіч мяркуе, што ён зноў у штрафным ізалятары.
На тэрыторыі былога віцебскага гета з’явілася мемарыяльная шыльда. А дзе помнік?
На шыльдзе змешчаны QR-код, які вядзе на рэсурс, дзе можна пазнаёміцца з трагічнай гісторыяй гэтага месца. Ініцыятыва размяшчаць мемарыяльныя шыльды з QR-кодамі належыць удзельнікам праекта «Сохраним историю» – праўладнай грамадскай структуры «Патриоты Беларуси», зяржаўным прафсаюзам і Нацыянальнай кадастравай агенцыі. Але варта нагадаць, што даўней дзяржаўныя ўлады планавалі стварыць на гэтым месцы сапраўдны мемарыял і нават зрабіць музей віцебскага гета ў будынку былога раённага дома культуры. Прасцей, вядома, абмежавацца шыльдай.