Хутка пачнецца суд над палітзняволенай Эмай Сцяпулёнак
Працэс прызначаны на 10 лістапада і пройдзе ў памяшканні суда Міёрскага раёна. Яго ў 11-30 пачне старшыня суда суддзя Ірына Яскевіч і правядзе ўсе паседжанні ў закрытым рэжыме. Следства і пракуратура лічаць, што Эма Антонаўна здзейсніла злачынствы, у рамках ч. 1 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) КК РБ.
Палітвязень з Пастаўшчыны Андрэй Новікаў адбыў тэрмін пакарання, але яго адразу перадалі расейскай ФСБ
Андрэй Новікаў выйшаў на волю з бабруйскай ПК № 2 31-га кастрычніка 2022 г. Але дахаты не прыехаў – яго забралі супрацоўнікі расейскай ФСБ. Ён быў асуджаны да двух з паловай гадоў зняволення паводле арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 371 Крымінальнага Кодэкса (Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь). Пасля затрымання па першым артыкуле яго вывезлі за беларускую мяжу і зрабілі «неўяўздным».