Праўладныя віцебскія паблікі паліваюць брудам зняволенага ксяндза Андрэя Вашчука
У некаторых тэлеграм-супольнасцях, якія займаюцца распальваннем варожасці ў дачыненні да прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў, сінхронна з’явіліся звесткі пра тое, што супраць святара вось-вось распачнуць крымінальную справу. Асобныя паблікі «ВКонтакте», якія пазіцыянуюць сябе як праваднікоў афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі Беларусі, апусціліся да паклёпу і прамых абразаў на адрас віцебскага ксяндза. Паклёпнікі відавочна карыстаюцца тым, што Андрэй Вашчук не можа прыцягнуць іх да судовай адказнасці, бо адбывае 15-суткавы арышт.
Палітвязня Сяргея Наліўку пераводзяць у калонію з віцебскай «хіміі»
У Віцебску, у судзе Чыгуначнага раёну Віцебску прайшоў працэс над фігурантам берасцейскай «карагоднай справы» Сяргеем Наліўкам. Суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў перавесці палітвязня з "хіміі" у папраўчую калонію тэрмінам на шэсць месяцаў і адзін дзень. Дагэтуль, паводле рашэння суду Маскоўскага раёну Берасця, палітзняволены Сяргей Наліўка адбываў прысуджаны ў красавіку 2021г. тэрмін абмежавання волі (два гады хіміі) у віцебскай ПУАТ №9.
Расійскі суд пастанавіў выправадзіць палітвязня Яну Пінчук у Віцебск
2-гі апеляцыйны суд Пецярбурга 21 ліпеня адмовіў у задавальненні скаргі на рашэнне Генпракуратуры РФ аб выдачы ўраджэнкі Віцебска Яны Пінчук на радзіму. Беларускія ўлады дзяўчыну абвінавачваюць у тым, што яна стварыла і вяла апазіцыйны telegram-канал.