Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі прапанаваў свету таталітарную канцэпцыю правоў чалавека
Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, былы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, раскрытыкаваў сучасную канцэпцыю правоў чалавека, заявіўшы, што Захад навязвае сваё бачанне астатняму свету, тады як кожная краіна мае права трактаваць паняцце правоў чалавека па-свойму.
Пакуль журналіст Ігар Лосік адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі, у яго дома арыштавалі маёмасць
Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі ўжо больш за два гады: 25 чэрвеня 2020 г. ён быў затрыманы, а ў снежні 2021 г. быў асуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне варожасці ці варажнечы»). Сёлета 22 чэрвеня Ігара Лосіка накіравалі ў наваполацкую ПК №1, а да яго дадому днямі прыйшлі судовыя выканаўцы ды арыштавалі маёмасць.
Латвійскі юнак, які ўзяў у Віцебску інтэрв'ю ў Лукашэнкі, застаўся ў Беларусі
Ілля Кароза, які ўзяў інтэрв'ю падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў кіраўніка беларускай дзяржавы, адмовіўся вяртацца ў Латвію і застаўся ў Беларусі. Неўзабаве да сына прыедзе і яго маці.