Вядомы віцебскі апазіцыйны актывіст прыйшоў у суд Кастрычніцкага раёну, каб падтрымаць журналістку Таццяну Матвееву, якую асудзілі да 8-мі сутак арышту. Але на працэс спадар Хамайда не трапіў: яго спынілі каля паста дзяжурнага міліцыянта. Паводле відавочцаў, той самы міліцыянт Уладзіслаў Шышкавец, які склаў на журналістку пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне, заўважыў у Барыса Хамайды медальён з Пагоняй і загадаў яго зняць. Апазіцыянер не падпарадкаваўся.

Пасля двух гадоў уцягнутасці працаўнікоў міліцыі ў прыгнечанне палітычнай актыўнасці грамадзян сілавымі метадамі, стала прычынай таго, што ў моладзевым асяроддзі ў значнай меры зваліўся прэстыж прафесій звязаных з працай у ворганах унутраных спраў. Пра гэту праблему сведчаць аб'явы аб запрашэнні на службу маладых спецыялістаў, якія перыядычна з'яўляюцца ў мясцовых медыя, так і выказванні кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Івана Кубракова.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя Кастрычніцкага райсуду Уладзімір Царыкаў прызнаў яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП – за незаконнае пікетаванне шляхам размяшчэння малюнка на фотаздымку ў Фэйсбуку. На малюнку – так званай «рамцы», з ліку прапанаваных сістэмай для ўпрыгожвання фотавыява – былі тры паласы белага і чырвонага колеру і цытата з верша Янкі Купалы «Хочам людзьмі звацца». Суд падтрымаў меркаванне складальнікаў адміністрацыйнага пратаколу пра тое, што такім чынам віцебская журналістка публічна выказвала свае грамадска-палітычныя меркаванні. Таццяну Матвееву ўзялі пад варту адразу па сканчэнні судовага разбіральніцтва.

Апублікавана ў Суд

25 жніўня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, сярод іх Роберт Кузняцоў, жыхар пасёлку Друя Браслаўскага раёну. Суддзя Віцебскага абласнога суду Галіна Бондал прызнала яго вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Апублікавана ў Палітвязьні