Беларуская федэрацыя футбола мае намер стварыць  у раёнах Віцебскай вобласці  футбольныя філіялы для навучання дзяцей. Пра гэта журналістам на адкрыцці абноўленай футбольнай пляцоўкі СДЮШАР ФК "Віцебск" паведаміў былы кіраўнік Віцебскай вобласці, а цяпер старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Мікалай Шарстнёў.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 21 верасня за распаўсюджванне "экстрэмізму" ў сацыяльнай сетцы пастанавіла аштрафаваць на 1110 рублёў мясцовую жыхарку Ірыну Нікіціну.

Апублікавана ў Суд

Як піша сайт раёнкі, асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Арсенал" пройдзе з 9 па 13 кастрычніка на тэрыторыі Браслаўскага раёна.

Апублікавана ў Дзяржава

Роўна праз тыдзень пасля таго, як 53-гадовага работніка “Нафтана” Іллю Двойрына прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за аблітую белай фарбай машыну прарасейскага актывіста і пакаралі пазбаўленннем волі на адзін год умоўна, ён зноў апынуўся ў пастарунку, а потым у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Апублікавана ў Суд

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 13 верасня за падпіску на "экстрэмісцкі" паблік пастанавіў аштрафаваць грамадзянку РФ Наталлю Куксёнак, якая жыве ў Віцебску. Гэта другая ў гэтым годзе адміністрацыйная справа, разгледжаная з нагоды распаўсюджвання “экстрэмізму” ў дачыненні да Куксёнак. Першая справа была разгледжана напрыканцы жніўня  тым жа суддём Юрчанка.

Апублікавана ў Суд

Цягам трох тыдняў дзеці з Лісічанска і Севераданецка будуць знаходзіцца ў Наваполацку. Мясцовая «Новая газета» падае гэтую падзеі як акт дабрачыннасці, але не паведамляе, што прадстаўнікі еўрапейскіх краін адмовіліся браць удзел у сустрэчах. Таксама дзяржСМІ абыходзіць маўчаннем і тое, што прадстаўнікі Украіны нават не былі запрошаны на мерапрыемствы, арганізаваныя для маленькіх грамадзян гэтай краіны.

Апублікавана ў Рознае