Віцебскі ідэолаг- «змагар з фэйкамі» перастараўся настолькі , што яго давялося абвяргаць ў праграме абласнога тэлебачання
Пад увагу Святаслава Міхайлава, галоўнага спецыяліста ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, трапіў скандал у полацкім універсітэце. Студэнты пачалі масава скардзіцца, што іх перасяляюць у працоўныя інтэрнаты, бо ў студэнцкіх месцаў няма – туды селяць студэнтаў-замежнікаў. Святаслаў Міхайлаў назваў гэта ў сваім блогу «хлуснёй», а звесткі пра незадаволенасць студэнтаў – спробай дэскрыдытаваць улады напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Але ў тэлепраграме «Віцебскі веснік» інфармацыю пра перасяленне студэнтаў пацвердзілі.
Жыхарам аграгарадка Альгова кампенсавалі выдаткі за залітыя дажджом кватэры. Але толькі за тры
Сёлета бяда да альгоўцаў прыйшла адкуль не чакалі: у сярэдзіне траўня трохпавярховы дом на вуліцы Цэнтральнай пачалі рамантаваць. У прыватнасці, рамантавалі дах. Але пачаліся дажджы, і якраз на той момант дах быў «адкрыты», прасцей сказаць – яго не было. Кончаткова праблема вырашылася толькі цяпер – позняй восенню.
Віцябляне скардзяцца, што вымушаны ездзіць «зайцамі» у новых аўтобусах
З грамадскім транспартам у абласным цэнтры кепска, асабліва бракуе аўтобусаў - вялікая частка машын ужо даўно выпрацавала належны амартызацыйны тэрмін. Аўтобусы ці падоўгу стаяць на рамонце, ці ўвогуле на лініі няма чаго выпускаць... Таму з'яўленне дзесяці новых МАЗ-216047, якія закупіў горад, было заўважана з вялікай радасцю. Але ж транспартныя сродкі выпусцілі на маршруты непадрыхтаванымі, і некаторыя пасажыры рызыкуюць атрымаць штраф за безбілетны праезд – але не па ўласнай віне.
Сёлета ў Віцебску 7 лістапада камуністы адзначалі разам з прадстаўнікамі праўладных партый
Нешматлікая ў апошнія дзесяцігоддзі група ўдзельнікаў «кастрычніцкага» мітынгу нечакана папоўнілася: да яе далучыліся прадстаўніцтвы партый «Белая Русь» і ЛДПБ. Даслалі на імпрэзу і прадстаўнікоў Саюзу беларускіх афіцэраў, і моладзь з БРСМ, і спадарынь з Беларскага саюзу жанчын. Каля помніка Леніну на аднайменнай плошчы было шмат партыйных сцягоў і іншай «дазволенай сімволікі».
Шумілінскі райвыканкам прыняў рашэнне аб устанаўленні планава-разліковых цэн на паслугі ЖКГ у 2025 годзе. Ці ўсё ў ім справядліва?
Рашэнне № 881 Аб устанаўленні планава-разліковых цэн на 2025 год было прынята Шумілінскім райваканкамам 21 кастрычніка 2024 г. У рашэнні ўказаны такія віды паслуг, як каналізацыя, водазабеспячэнне, цеплазабеспячэнне, абыходжанне з адходамі, тэхнічнае абслугоўванне. Аднак, не пазначаны дадатковыя паслугі. Наколькі гэта істотна, разважае юрыст.