За тры працоўныя дні гэтага тыдня суды Віцебшчыны правялі 29 судовых працэсаў па палітычных адміністрацыйных справах. Якія суды былі найбольш адметныя.
У панядзелак, 4 лістапада, на Віцебшчыне судзілі мінімум 8 чалавек за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце. У аўторак, 5 лістапада, мінімум 10 судовых працэсаў па ч.2 арт.19.11 і ч.1 арт.24.23 КаАП. У сераду, 6 лістапада, прайшлі мінімум 11 такіх працэсаў. Што адметнага заўважылі праваабаронцы.
Шумілінская «раёнка» прыдумала тэрміны, якіх няма ў беларускім заканадаўстве
Тыя, хто сочыць за павелічэннем колькасці судоў за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце, напэўна здагадаліся, пра што гаворка. Патлумачым: паводле ч.2 арт.19.11 КаАП жыхароў вобласці ўсё часцей караюць за рэпосты і падпіскі на «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю», пералічаную ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі. Незразумела, навошта газета «Патрыёт» вырашыла застрашваць чытачоў няіснай тэрміналогіяй.