«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ў Instagram Андрэя Кулакова – віцебскага вынаходніка «жывемабіля»
3 красавіка суд Вушацкага раёна Віцебскай вобласці пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» змест старонкі «andrew_fanatik" у Instagram з ідэнтыфікатарам https://www.instagram.com/andrew_fanatik. На гэтай старонцы можна ўбачыць выявы легендарнага «жывемабіля» - мікрааўтобуса VW Transporter T3 , які Андрэй Кулакоў перафарбаваў у колеры нацыянальнага сцяга, і які ездзіў па Віцебску ў дні грамадскіх пратэстаў 2020г. Таксама там ёсць і выявы «украінамабіля» - мікрааўтобуса, набытага пасля ад'езду з Беларусі, на якім Андрэй Кулакоў займаўся валанцёрскай дзейнасцю ў пасля нападу на Украіну.
Праваабаронцы збіраюць подпісы за вызваленне Алеся Бяляцкага
Сёння, 9 красавіка, роўна 1000 дзён з моманту затрымання лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага і яго калегаў-праваабаронцаў.
Судовая статыстыка: крымінальных спраў стала менш, а адміністрацыйная і грамадзянская вытворчасць павялічылася
У 2023 года раённымі судамі Віцебскай вобласці было разгледжана 49,2 тыс. спраў з вынясеннем пастаноў у рамках крымінальнага, адміністратыўнага і грамадзянскага законадаўства. У параўнанні с 2022 годам (іх было 48,9 тыс.), колькасць разгледжаных спраў павялічылося на 300 адзінак.
Міністэрства абароны пастанавіла зняць мастацкі фільм пра лётчыкаў – ураджэнцаў Віцебшчыны, якія загінулі ў 2021 г. ў Баранавічах
Мастацкі фільм, прысвечаны Андрэю Нічыпорчыку і Мікіту Куканенку, мае рабочую назву «Одно на двоих». Стварэнне фильма курыруе непасрэдна Міністэрства абароны: там ужо правялі першую працоўную нараду, дзе абмеркавалі сцэнар, акторскі склад і агульную канцэпцыю здымак. Хто стаў аўтарам сцэнара, ведамства не паведамляе.