4 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць 64-гадовую мясцовую актывістку. Адміністратыўную справу, распачатую супраць Надзеі Куканос паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП разбірае суддзя Ганна Кот. Гэтую неабыякавую жанчыну многія віцябляне памятаюць па ранейшых падзеях: яна заўсёды востра рэагавала на несправядлівасць, і таму не бянтэжылася скардзіцца на парушэнні ў дзейнасці дзяржаўных структур і кіраўнікоў любога рангу.

Аўторак, 04 Люты 2025

Памёр Іосіф Навумчык

Грамадскі дзеяч з Віцебску сышоў ва ўзросце 86 гадоў. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў яго сын, журналіст Сяргей Навумчык. Многія віцябляне ведалі гэтага чалавека не адно дзесяцігоддзе: ён спрычыніўся да будаўніцтва Плошчы Перамогі ў 1970-я гады, быў адным з арганізатараў святкавання 1000-годдзя горада ў 1974-м годзе, быў вядомым за савецкім часам партыйным дзеячам і грамадскім актывістам у часы беларускай незалежнасці.

Апублікавана ў Рознае