Адкрыццё Плошчы герба і сцяга ў Віцебску запланавалі на 11 траўня
Нагадаем, што будаўніцтва плошчы ідзе са спазненнем - яе спадзяваліся адкрыць яшчэ ў канцы мінулага года. А калі не атрымалася, то кураўніцтва вобласці загаварыла пра перанос адкрыцця "на нейкую прыгожую дату" сёлета. Цяпер яго прымеркавалі да афіцыйнага свята - Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў другую нядзелю траўня. Гэта ўжо абвешчана, а вось кошт укладзеных бюджэтных сродкаў - дагэтуль таямніца.
У адстаўку адправілі адыёзную наваполацкую суддзю Зінаіду Балаболаву
Яна шмат гадоў выдавала палітычна матываваныя прысуды ў гарадскім судзе Наваполацка і была “лідаркай” у гэтый “справе” на Віцебшчыне. Беларускія праваабаронцы ўключылі яе ў ТОП-7 суддзяў, якія разгледзелі найбольшую колькасць палітычны матываваных адміністрацыйных справаў у 2024 годзе. Але палёгкі няма: у віцебскі суд Чыгуначнага раёна з суда Полацкага раёна і г.Полацка пераведзены суддзя Андрэй Дзергачоў, які таксама адзначыўся вялікай колькасцю палітычна матываваных выракаў.