Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі даць інфармацыю пра месцазнаходжанне палітыка Мікалая Статкевіча
Нагадаем, Мікалай Статкевіч у ліку 52 зняволеных быў выпушчаны на волю з грыбоцкай ПК-13. Усіх, акрамя Мікалая, прымусова перамясцілі з месцаў зняволення на тэрыторыю Літвы. Мікалай адмовіўся ад дэпартацыі, а па дарозе да мяжы з Літвой выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе паміж краінамі. Праз некалькі гадзін ён вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Але дзе ён знаходзіцца, дагэтуль не вядома.
Кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс наведала журналіста, палітвязня Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі
Яна паведаміла ў Facebook, што ад свайго ўласнага імя і ад імя Саюза палякаў напісала просьбу аб вызваленні журналіста Андээя Пачобута на імя Лукашэнкі.Паводле слоў Анжалікі Борыс, 23 верасня ёй далі магчымасць сустрэцца з Пачобутам у наваполацкай калоніі.
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнем Сяргея Тулінава
Жыхар Віцебска асуджаны за за абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі , а таксама за распальванне варожасці (ч.1 арт. 368, арт.369 , арт.391 КК РБ, ч.1 арт.130 ККРБ) , ён адбывае пакаранне ў калоніі паводле выраку Віцебскага абласнога суда. Паводле сацсетак, Сяргей Тулінаў жанаты і мае траіх малалетніх дзяцей.
Вячаслаў Лазараў: “Мяне затрымалі ў фірмовай майцы “Белсата”
Відэаператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў стаў адным з 52 памілаваных вязняў беларускіх турмаў, якіх 11 верасня вызвалілі і дэпартавалі на тэрыторыю Літвы 11 верасня. БАЖ пагутарыў з былым палітзняволеным журналістам пра турэмныя нягоды, нечаканае вызваленне і далейшыя планы.