Да выяўлення праблемных сем’яў хочуць далучыць водаправодчыкаў і электрыкаў
З такой прапановай на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, які правялі ў Дубровенскім райвыканкаме, выступіла намеснік старшыні КСН Інэса Трутко. Яна выказала ідэю, каб прыцягваць "да выяўлення прыкмет сямейнага няшчасця" работнікаў вода-, газа-і энергазабеспячальных прадпрыемстваў і арганізацый. Мяркуецца, што падчас выклікаў на рамонтныя працы ці падчас планавых наведванняў накшталт замены лічыльнікаў на ваду гэтыя працаўнікі павінны фіксаваць дэталі, якія насцярожваюць.
Полацкі суд прызнаў "экстрэмісцкімі" тры інтэрнэт-рэсурсы са словам "Беларусь"
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі старонку "Жыве Беларусь. Жыве вечна" у Facebook і дзве старонкі ў Instagram - "freedom_belarus" і "freedombelarus". Рашэнне прызнаць гэтыя інтэрнэт-рэсурсы "экстрэмісцкімі матэрыяламі" прыняў 8 верасня суд Полацкага раёна і горада Полацка.