Праект, дзе ўдзельнікам пазначаны віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка, у Расіі прызнаны “иноагентом“
У мінулую пятніцу, 27 сакавіка, на сайце Міністэрства юстыцыі РФ з’явіліся абнаўленні ў спесе так званых “иноагентов“. У яго уключылі кінарэжысёра Паўла таланкіна, журналістку Марыну Скорыкаву, бізнесмена Віталя Гінзбурга , а таксама «Христиане против войны». У якасці ўдзельнікаў апошняга згаданыя Наталля Васілеўская і Дзмітрый Карняенка.
Прызненне палітвязнем: дадатковыя цяжкасці за кратамі або трэк на вызваленне?
Пасля вызвалення 19 сакавіка 250-ці беларускіх палітвязняў сярод сваякоў зняволеных “за палітыку” зноў абвастрыліся дыскусіі: ці настойваць на тым, каб пра пакаранне блізкага чалавека “ніхто не ведаў”, ці надварот – зрабіць гэты факт вядомым для шырокай грамадскасці. Паколькі вызваленні з-за кратаў апошнім часам адбываюцца пры садзеянні Злучаных Штатаў, і Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл заявіў, што да канца 2026 года спадзяецца паспрыяць вызваленню ўсіх беларускіх палітзняволеных, гэтае пытанне сапраўды паўстае вельмі востра. Шукаем на яго адказ разам з юрыстам і праваабаронцам Алегам Мацкевічам.
Насельніцтва Віцебска скарацілася на больш як 1 тысячу чалавек
На 1 студзеня 2025 года колькасці насельніцтва ў абласным цэнтры складала 358 927 чалавек, а на 1 студзеня 2025 года – ужо 357 899 чалавек. Прыкладна на столькі ж скарацілася колькасць жыхароў Оршы ( 101 662 у 2025 г. і 100 422 у 2026 г.) і ў Наваполацку ( 95 370 у 2025 г. і 94 666 у 2026 г.)
У “экстрэмісцкі” спіс уключылі 19-гадовага віцебскага хакеіста
У абноўленым 27 сакавіка пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, унесена прозвішча Данііла Сачыўкі. У Віцебскім абласным судзе ён быў асуджаны,падобна, да “хатняй хіміі” – насупраць ягонага прозвішча пазначана “судзімасць не пагашана”. Найверагодней, яго прызналі вінаватым па так званай “справе “Беларускага Гаюна”: паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ.
Прапагандыст з Глыбокага крытыкуе краіны Балтыі і Польшчу за мілітарызацыю і санкцыі
Рэдактар раённай газеты “Веснік Глыбоччыны” Андрэй Панкрат на сайце газеты апублікаваў артыкул пад назвай “Санкцыйны бумеранг: як брусельская палітыка ўдарае па ўласных грамадзяна”. У ім раённы прапагандыст крытыкуе палітычную і сацыяльную сферы ў Еўропе, у прыватнасці, у Літве.