Пятніца, 20 Сакавік 2026
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі – прадпрымальнік з Глыбокага Леанід Шпец
Пасля перамоваў Лукашэнкі са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джонам Коўлам 19 сакавіка былі вызваленыя 250 беларускіх палітвязняў. З іх 235 засталіся ў Беларусі, а 15 былі вывезеныя ў Літву без пашпартоў. Сярод вызваленых і тых, хто застаўся ў Беларусі, ёсць і жыхар Глыбокага, прадпрымальнік Леанід Шпец.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Пятніца, 20 Сакавік 2026
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі – ураджэнец Навалукомля Андрэй Вусік
30 студзеня 2026 ён быў асуджаны па “справе Гаюна” на тры гады “хіміі”, таксама суд Мінскі абласны суд пакараў яго вялікім штрафам. Пра пакаранне Андрэя Вусіка стала вядома з пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС. Андрэя Вусіка затрымалі ў чэрвені 2025 года ў Крупскім раёне.
Апублікавана ў
Палітвязьні