Мікалай Статкевіч мяркуе, што яго інсульт у Глыбоцкай калоніі не быў выпадковым – для гэтага “стваралі ўмовы”
У сваім Telegram-канале экс-палітзняволены палітык распачаў серыю адказаў на пытанні сваіх прыхільнікаў. Некаторыя з іх тычыліся стану здароўя Мікалая Статкевіча, які перанёс інсульт падчас утрымання ў Глыбоцкай калоніі і толькі пасля гэтага быў вызвалены. Хаця афіцыйна ягонае вызваленнне мусіла адбыцца яшчэ 11 верасня мінулага года. Палітык быў у складзе групы палізняволеных, якіх вызвалілі па “памілаванні” і вывозілі з Беларусі. Але мяжы з Літвой Мікалай Статкевіч адмовіўся пераходзіць мяжу, і яго забралі пад варту. Паўгода пра ягонае месца знаходжання нічога не было вядома, і толькі сёлета 19 лютага высветлілася, што яго зноў вярнулі ў глыбоцкую ПК-13. Там у яго здарыўся інсульт, і праз 3 тыдні, праведзеныя ў шпіталі, палітвязню ўрэшце дазволілі вярнуцца дахаты.
Экс-палітвязень з Віцебску, прымусова дэпартаваны за мяжу, здзейсніў спробу самагубства
Пра тое, што 52-гадовы Ярванд Марцірасян спрабаваў парэзаць сабе вены ў хостэле, куды яго прынялі пасля дэпартацыі, паведаміў Telegram-канал «Розовые косынки». Гэта адбылося каля 3-х тыдняў таму, і непасрэднай прычынай стаў канфлікт з суседам. Мужчыну выратавалі і змясцілі ў псіхіятрычны шпіталь. Ен знаходзіцца там дагэтуль.