Віцябляніна Арцёма Ісакава прысудзілі да 3-х гадоў калоніі за ўжыванне газавага балончыка
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 4 лютага быў агучаны абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 26-гадовага Арцёма Ісакава, які ўжыў газавы балончык у бок міліцыянта ў цывільным падчас шэсця 25 кастрычніка. Суддзя Сяргей Будрэвіч пастанавіў пакараць Ісакава 3-ма гадамі пазбаўлення волі.
«Нічога блізкага да закону». Абласны суд разгледзеў 5 скаргаў актывістаў і журналіста
3 лютага Віцебскі абласны суд разгледзеў тры скаргі на пастановы суду гораду Наваполацку, скаргу на рашэнне Пастаўскага раённага суду і скаргу на рашэнне суду Першамайскага раёну Віцебску. Усе пяць рашэнняў судоў першай інстанцый суддзі Святлана Іванова і Ірына Смалякова пакінулі без зменаў, а скаргі без задавальнення.
Блогерка Алена Янушкоўская выйшла на волю пасля 7 сутак арышту
У сераду 3 лютага блогерка і аўтар ютуб-каналу «Настоящая Беларусь» Алена Янушкоўская выйшла на волю з віцебскага ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ). За троххвілінны ролік, які выклала ў інтэрнэт, ёй давялося правесці за кратамі 7 сутак арышту.
Пракурорка запатрабавала для Арцёма Ісакава 6 гадоў зняволення. Прысуд агучаць 4 лютага
У крымінальным працэсе супраць віцябляніна Арцёма Ісакава, які 25 кастрычніка 2020 году ўжыў газавы балончык падчас шэсця, адбыліся спрэчкі бакоў. Пракурор папрасіў суд прызнаць Ісакава вінаватым і пакараць 6 гадамі пазбаўлення волі. Гэта максімальны тэрмін, прадугледжаны арт. 364 КК РБ.
Чаму пакараныя ў «справе 13-ці» адбываюць «суткі» ў Гарадку? Каментар праваабаронцы
Адміністрацыйны працэс паводле арт. 23.34 КаАП у справе 13 віцяблянаў прайшоў 30 студзеня ў памяшканні Першамайскага РАУС у закрытым рэжыме і скончыўся апоўначы. Дзевяцёх затрыманых суддзя Вераніка Барысава пакарала 15 суткамі арышту, але пасля прысуду іх не змясцілі ў віцебскі ІЧУ, а адвезлі ў Гарадок. Чаму? Каментуе праваабаронца Ірына Траццякова.
Аршанца асудзілі за абразу Лукашэнкі на 1 год і тры месяцы калоніі. Суд быў закрыты
Суд Аршанскага раёну і Воршы 1 лютага агучыў прысуд у крымінальнай справе паводле ч.1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта РБ), распачатай супраць мясцовага жыхара Уладзіміра Шынкевіча. Ён прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі на 1 год і тры месяцы.
Выкладчыка ВДМУ пасадзілі на трое сутак, а потым звольнілі за прагулы
Асістэнта кафедры агульнай стаматалогіі Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэту Аляксандра Маісеева азнаёмілі 1 лютага з загадам аб звальненні з працы праз прагулы без важкіх прычын. Тое, што выкладчык трое сутак знаходзіўся за кратамі ізалятару часовага ўтрымання (ІЧУ) і фізічна не мог выконваць свае працоўныя абавязкі, кіраўніцтва ВДМУ не палічыла апраўданнем яго адсутнасці.
Пракурор апратэставаў рашэнне суду аб спыненні справы віцяблянак за «пікет у лесе»
Выканаўца абавязкаў пракурора гораду Віцебску Кірыл Дубаў прынёс пратэст на рашэнне суду Першамайскага раёну, які 19 студзеня спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні Таццяны Севярынец і Алены Касновай. Іх вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні ў лесе пад Віцебскам. Суддзя Вераніка Барысава скасавала тую справу праз недаказанасць віны.
Студэнтка Паліна Нітчанка – на волі пасля 17 сутак арышту. Яе адлічылі з універсітэту
Студэнтка 2 курсу лячэбнага факультэту ВДМУ Паліна Нітчанка 1 лютага выйшла на волю з віцебскага СІЗА-2. Па двух адміністрацыйных справах паводле арт. 23.34 яна адбыла 17 сутак арышту. Сустрэць яе прыйшлі сябры, аднакурснікі, а таксама маці, якая прыехала з Жодзіна.
Ксяндза Вячаслава Барка зноў выклікалі ў СК. Прызначылі 11 экспертыз відэаблогу
29 студзеня пробашча расонскага касцёла ксяндза Вячаслава Барка зноўку выклікалі ў следчы камітэт. Следчыя прызначылі яшчэ 11 экспертыз відэаблога, які вядзе святар. Пад увагу СК трапілі 8 відэаролікаў, перадае Беларускае Радыё Рацыя.